863 раза подняли гирю на соревнованиях в Докшицком районе

img_3596Арганізатары першынства раёна па гіравым спорце і дартсе былі прыемна здзіўлены масавым удзелам каманд арганізацый і прадпрыемстваў у спаборніцтвах у святочную суботу 14 кастрычніка. Мерапрыемства ў чарговы раз даказала, што дакшычане выбіраюць актыўнае баўленне вольнага часу.
На пачатку – узважванне і жараб’ёўка. І вось ужо адны спаборнічаюць на трапнасць, другія – дэманструюць свае сілу і трываласць. Спачатку рывок 24-кілаграмовай гіры адной рукой, потым – другой.
– Дыхай роўна, не спяшайся, – нехта падказвае спартсмену з балельшчыкаў.
Калі палічыць пад’ёмы гіры, то васямнаццаць сілачоў у трох вагавых катэгорыях паднялі яе 863 разы! Самымі моцнымі сярод спартсменаў да 80 кг стаў залаты прызёр першынства Арцём Вішняк (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”), срэбраны – Яўген Касцюковіч (Крулеўшчынскі с/с) і бронзавы – Сяргей Мажэй (Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат). У катэгорыі да 90 кг першае месца заваяваў прадстаўнік каманды РАНС Аляксандр Чарняўскі, які кожнай рукой падняў гіру па 50 разоў (гэта найлепшы вынік). На другім месцы Яўген Бушуеў (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”), на трэцім – Сяргей Бранзевіч (Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат). Сярод сілачоў звыш 90 кг першае месца ў Сяргея Кахановіча (Крулеўшчынскі с/с), другое – у Івана Скурата (РАНС), трэцяе – у Аляксея Аніко (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”).
У дартсе першыя месцы заваявалі Алег Камінскі (РАНС) і Святлана Пятровіч (ПУ “Віцебскторф”), другія – Яўген Бушуеў (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”) і Вольга Камінская (РАНС), трэція – Ігар Міхалко (ВУ “Віцебскторф”) і Таццяна Свірко (Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат).
У агульнакамандным заліку бронзавымі прызёрамі першынства стала каманда Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната, срэбраным – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. Золата – у каманды РАНС (на здымку).
Акрамя названых каманд у спаборніцтвах прынялі ўдзел прадстаўнікі СШ № 2 г. Докшыцы, райста, Бягомльскага с/с і лясгаса.
Сёння ў водна-аздараўленчым цэнтры праходзіць другая сустрэча аматараў здаровага ладу жыцця.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *