Новый год в Парафьяново Докшицкого района встречают мюзиклом
Культработнік у Параф’янаве – адна з самых распаўсюджаных прафесій, бо такімі сябе лічаць не толькі тыя, хто непасрэдна працуе ў СДК, але і вялікая колькасць удзельнікаў мастацкай самадзейнасці.
Вось ужо на працягу адзінаццаці год на навагоднія святы зладжаны калектыў артыстаў падрыхтоўвае для сваіх аднасяльчан тэатралізаваную музычную праграму. Так было і сёлета. Мюзікл “Вдруг как в сказке” сабраў поўную залу гдедачоў самага рознага ўзросту ў сельскім Доме культуры. Выхад кожнага яны сустракалі бурнымі апладысментамі, бо за карнавальнымі маскамі пазнавалі вядомых ім настаўнікаў, чыгуначнікаў, бібліятэкараў, работнікаў грамадскага харчавання, банкаўскіх работнікаў, вучняў школ, студэнтаў і нават участковых міліцыянераў: былога і двух працуючых.
– Новы год у Параф’янаве заўсёды чакаюць з нецярплівасцю, бо ведаюць, што культработнікі падрыхтуюць неверагоднае прадстаўленне.
— Год ад году на такіх мерапрыемствах аншлаг, – падзялілася сваімі ўражаннямі старшыня Параф’янаўскага сельвыканкама Галіна Азарэвіч. – Прыемна, што ўдзел у іх прымаюць людзі розных пакаленняў і прафесій, а гэта не толькі аб’ядноўвае нашых вяскоўцаў, але і дазваляе ім пераймаць вопыт выканаўчага майстэрства і інтарэс да мастацтва.
Арганізаваць звычайны канцэрт – гэта не для параф’янаўскіх культработнікаў. Яны заўсёды ўнясуць сваю, уласцівую толькі ім, іскрынку, і створаць сапраўднае шоу. Тым больш, што памочнікаў у іх шмат.
Таццяна ШУЛЬГАТ.
На здымку: культработнікі і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Параф’янаўскага СДК як адна вялікая, дружная сям’я.
Фота А. Калягі.