Дакрануліся да гісторыі

Упэўнена, што гісторыю сваёй краіны павінен ведаць кожны. І вывучаць яе трэба з малых гадоў. Што і робяць вучні 2-х класаў Докшыцкай СШ № 1. На восеньскіх канікулах яны пабывалі на экскурсіі ў Бягомльскім музеі народнай славы, а на адваротным шляху дакрануліся да гісторыі на мемарыяльным комплексе “Шунеўка”. Дзеці ўважліва слухалі настаўніцу, якая расказвала ім пра трагедыю, што адбылася ў гэтай вёсачцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны перачытвалі прозвішчы загінуўшых жыхароў, якія напісаны на падмурках былых хат. Больш за ўсё іх уразіў калодзеж, у якім фашысты тапілі немаўлят. Думаю, што цяпер першым жаданнем у другакласнікаў будзе, каб больш не было вайны.

Фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *