«Сорам галінкай прыкрылі»

Крытычны артыкул пад такой назвай (“Родныя вытокі”, 18 чэрвеня, 2011 года, № 49) быў дасланы для прыняцця мер рэагавання ў Докшыцкі сельвыканкам. Яго старшыня І.А. Карандзей паведаміла, што добраўпарадкаванне вуліц Лясной і Савецкай у вёсцы Янкі запланавана на 4-ы квартал бягучага года. Трухлявыя будаўнічыя матэрыялы, што складзіраваліся ля дома, прыбраны. Плот на падпорах пакуль не заменены, бо няма ў гаспадара сродкаў. Прыдарожная паласа пад’езда да вёскі Дубавое абкошана ДРБУ № 180. Спілаванае дрэва стала выкарыстоўвацца як малая архітэктурная форма, у яго дупле вырошчваюцца кветкі, а на пні – грыбы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *