Докшицкие водители поддержали программу «Взаимопонимание»

Бяспека на дарогах – гэта агульная справа ўсіх удзельнікаў руху, і яна залежыць ад іх узаемаразумення. “Узаемаразуменне” – менавіта такую назву мае рэспубліканская праграма, якую час ад часу праводзіць на дарогах ДАІ. У адзін з дзён на мінулым тыдні вадзіцелі на дарогах раёна былі прыемна здзіўлены тым, што дзяржаўтаінспектары разам з начальнікам ДАІ РАУС А.В. Сценнікам, якія спынялі іх аўтамабілі, замест заўваг і складання пратаколаў, раздавалі ім памяткі з кароткім тэкстам у адзін сказ. Затым прымацоўвалі паперку на аўтамабіль і гутарылі з вадзіцелем. Так праводзілася акцыя “Узаемаразуменне”. — Сёння ў мэтах прафілактыкі бяспекі руху мы яшчэ раз хочам нагадаць вадзіцелям, што трэба разумець і паважаць усіх удзельнікаў руху. На нашых памятках напісана, што вадзіцель не размаўляе па тэлефоне, заўсёды прапускае пешаходаў і абавязкова ў час руху прышпільваецца рамянём бяспекі, – гаворыць Анатоль Вітальевіч. – Калі ўсе гэтыя патрабаванні будуць строга выконвацца вадзіцелямі, то менш будзе непрыемнасцей і трагедый на дарогах. Трэба сказаць, што ўсе вадзіцелі з разуменнем аднесліся да дзеянняў даішнікаў. – Гэта вельмі правільна, – сказаў госць нашага горада з Віцебска. – Сапраўды, толькі сумесныя дзеянні па захаванні Правілаў дарожнага руху вадзіцеляў, веласіпедыстаў, пешаходаў дапамогуць навесці парадак дзяжаўтаінспектарам на дарогах, на якіх стане менш гінуць людзей. Госці з Расіі, аўтамабіль якіх спыніў старшы дзяржаўтаінспектар Аляксандр Сташэвіч, прызналіся ў любві да Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, усяго беларускага народа, які яны паважаюць за гасціннасць і добразычлівасць. Беларускіх даішнікаў таксама, на іх погляд, адрознівае менавіта добразычлівасць і павага да тых, хто знаходзіцца за рулём. За час правядзення акцыі на аўтамабілі было прымацавана каля 200 памятак, якія паслужаць напамінкам аб узаемаразуменні на дарозе. НА ЗДЫМКУ: сустрэча з чарговым аўтаўладальнікам. Фота Т. Альшэўскай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *