В Парафьяново держат курс на профилактику

За 15 гадоў працоўнай дзейнасці ўрач агульнай практыкі Параф’янаўскай амбулаторыі Людміла Анатольеўна Зорычус (на здымку) прыйшла да высновы, што прафілактычная работа – асноўная ў галіне аховы здароўя. Практычна, кожную хваробу можна папярэдзіць, а тым больш – кантраляваць працяканне хранічных захворванняў. Пасля размеркавання прыйшла ў Параф’янава – на сваю маленькую радзіму – Людміла Анатольеўна і адразу ўзялася за прафілактыку. Па яе словах, не так проста гэта далося. Людзі ў большасці сваёй прывыклі трапляць у бальніцу ў крайнім выпадку, калі ўжо зусім цяжка, а так займаюцца самалячэннем. Доктар Зорычус катэгарычна супраць такога падыходу да свайго здароўя. А таму на пастаянным кантролі трымае хранічна хворых падапечных, немаўлятак, шляхам рэгулярнага абследавання выяўляе захворванні ў пачатковай стадыі, размаўляе з пацыентамі: расказвае пра сімптомы хвароб і вынікі нелячэння.

Па словах Л.А. Зорычус, для чалавека здароўе – гэта пачуццё камфорту, а для медыцыны – іншыя паказчыкі. Ахарактарызуюць сапраўдны стан здароўя аналізы, ЭКГ, іншыя даследаванні.

Пры выяўленні захворванняў медыцынскія працэдуры можна прыняць у дзённым стацыянары, які дзейнічае пры амбулаторыі. Медыцынскую дапамогу аказваюць дома – працуе стацыянар на даму. Практычна штодзённа на прыём да ўрача прыходзіць 20 — 25 пацыентаў.

На параф’янаўскім участку ўрача агульнай практыкі працуе стабільны і зладжаны калектыў. Тут кожны сярэдні медработнік можа замяніць адзін аднаго: для гэтага прыклала намаганні Зорычус. І зараз адсутнасць на рабоце аднаго з медработнікаў па прычыне водпуску, хваробы, іншай жыццёвай праблемы на пацыентах не адлюстроўваецца. Дасканала ведаюць сваю справу фельчар Р.В. Сакалоўская, патранажная медсястра А.І. Куфтырава, ды і ўсе астатнія працуюць на высокім прафесійным узроўні.

 Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *