Династия докшицких водителей

Тое, што ён абавязкова будзе вадзіцелем, ведаў не толькі Саша, але і ўсе яго родныя. Бацька цешыўся, што для сына не было лепшай гульні, чым залезці ў кабіну аўтамабіля і круціць «абаранак», уяўляючы сябе шафёрам. Маці сердавала і, бывала,  сілком выправаджала Сашу з машыны, бо работы па доме хапала. На вадзіцеля ён вучыўся ў Докшыцкай аўташколе, чым ганарыцца, бо давалі там вельмі грунтоўныя веды і навыкі ваджэння. Армейскаму вадзіцелю не сорамна было за сваіх настаўнікаў і інструктараў.

У аўтабазе спажывецкай кааперацыі Аляксандр Аліноўскі з’яўляецца ветэранам, бо працуе тут ужо больш за 20 год. Кіраўнік калектыву Пётр Траба адзначае вялікую прыстойнасць і сціпласць Аляксандра Паўлавіча. Ён з тых работнікаў, якія ніколі не выказваюць незадаволенасці, нічога не патрабуюць, а ціха і непрыкметна, але заўсёды выдатна,  выконваюць свае абавязкі.

Яго аўтамабіль заўсёды падрыхтаваны, толькі садзіся і едзь у любую дарогу. Свае шафёрскія кіламетры Аліноўскі намотваў па ўсёй Беларусі, дастаўляючы тавар у райста. Зараз вытворцы, у большасці сваёй, яго дастаўляюць самі, а аўтамабілі аўтабазы развозяць па гандлёвых кропках раёна. Але  калі здараецца выезд на кірмаш у Мінск, Віцебск ці Маскву, то без Аліноўскага не абыходзіцца. Аўтамабіль у яго новы, на дызельным паліве (Аляксандр яго атрымаў адзін з першых у аўтабазе), а стараннасць вадзіцеля дазваляе яму пастаянна выконваць усе планавыя паказчыкі.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

НА ЗДЫМКУ: вадзіцель  ПУП “Каапаўтабаза” А.П. Аліноўскі.      

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *