За детей-пассажиров отвечают взрослые

Дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам дзяцей-пасажыраў складаюць каля 15 працэнтаў ад агульнай колькасці здарэнняў і знаходзяцца на другім месцы сярод ДТП з удзелам дзяцей.

У сувязі з масавымі паездкамі дзяцей на экскурсіі, тэатральныя спектаклі, а таксама да месцаў адпачынку і аздараўлення Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацніла кантроль за арганізаванай перавозкай. У такіх паездках забеспячэнне бяспекі руху ўскладаецца на перавозчыка, а бяспечных паводзін дзяцей – на заказчыка і суправаджаючых. Арганізаванай лічыцца група з 8 і больш чалавек ва ўзросце да 16 год. Пры гэтым дзеці, якія едуць разам з бацькамі, не ўлічваюцца. Усе, хто едзе ў аўтобусе, абавязкова павінны сядзець. Стоячы нельга ехаць нікому: ні дзецям, ні дарослым.

Кіраўнік установы, якая адпраўляе дзяцей, перад паездкай абавязкова павінен правесці інструктаж. У кожным аўтобусе павінен быць суправаджаючы, пры колькасці за 20 чалавек – два суправаджаючыя. Калі транспартных адзінак некалькі, то назначаецца старшы суправаджаючы, які павінен ехаць у аўтобусе ў галаве калоны.

За тры дні заказчык ці перавозчык накіроўвае ў аддзяленне ДАІ паведамленне з указаннем даты паездкі, маршрута, маркі і нумара аўтобуса, прозвішча вадзіцеля. Прыкладаецца спіс дзяцей за подпісам кіраўніка ўстановы. Калі ў калоне больш за тры транспартныя адзінкі, выдзяляецца службовы аўтамабіль для суправаджэння ад месца фарміравання калоны і да канчатковага пункта назначэння.

Транспарт для перавозкі не пазней чым за 7 дзён павінен прайсці тэхагляд на базе свайго парка. Да вадзіцеля прад’яўляюцца наступныя патрабаванні: непарыўны вадзіцельскі стаж не менш чым 3 гады па катэгорыі “D” і адсутнасць на працягу апошніх двух год прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР.

Перавозіць юных пасажыраў можна на хуткасці не больш за 70 км/гадзіну, нават  за горадам на аўтобусе з прымацаваным знакам “Перавозка дзяцей” з уключаным бліжнім святлом фар ці дзённых хадавых габарытаў. З 23.00 і да 5.00 перавозіць арганізаваную групу дзяцей не рэкамендуецца, за выключэннем выпадкаў, калі пасажыраў трэба падвезці да вакзала ці аэрапорта. Таксама не рэкамендуецца перавозіць дзяцей пры моцным тумане, дажджы, снезе.

Паважаныя бацькі, перш чым адправіць сваіх дзяцей у паездку, праверце, ці адпавядае яе арганізацыя патрабаванням, якія прад’яўляюцца.

А. СЦЕННІК,

начальнік ДАІ РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *