Двойчы на адны і тыя ж граблі

У сакавіку мінулага года жыхар аграгарадка Бярозкі Бягомльскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт.15.37 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за незаконнае паляванне з выкарыстаннем забароненых прылад палявання: сямі металічных петляў са стальнога троса. Аднак не прайшло і года, як гэты грамадзянін зноў  ідзе на канфлікт з законам і прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічнае парушэнне правілаў палявання.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за здзяйсненне на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання  такога ж  парушэння ў адносінах  да браканьера была ўзбуджана крымінальная справа.

5 сакавіка гэтага года раённы суд, разгледзеўшы матэрыялы крымінальнай справы, вынес адпаведны прыгавор і  наклаў  на парушальніка штраф у памеры 2 100 000 рублёў.

С. Захарэвіч,
начальнік Бягомльскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і
расліннага свету.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *