В Докшицком Центре детей и молодёжи прошла выставка творческих детских работ

Пад назвай «Мир — во мне, я — в мире» адбылася прэзентацыя выставы ў раённым Цэнтры дзяцей і моладзі, прымеркаваная да традыцыйнага фестывалю дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі “Сонечны круг”. На выставе прадстаўлена шмат работ, выкананых у рознай тэхніцы. Прыгожыя вырабы з дрэва, паперы, бісеру, а таксама малюнкі, аплікацыі, кампазіцыі з прыроднага матэрыялу – усё гэта стварылі хлопцы і дзяўчаты з раённага Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, Бягомльскай школы-інтэрната, вучні некаторых школ раёна, наведвальнікі раённага Цэнтра дзяцей і моладзі і аддзялення дзённага прыбывання інвалідаў ТЦСАН.

У захапленні былі ўсе, хто прыйшоў паглядзець на творчасць юных умельцаў, ад некаторых работ нават нельга было адарваць вачэй.

Адной з тых, хто высока ацаніў майстэрства творчых асоб, была начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Алена Курто. Яна павіншавала ўсіх прысутных з адкрыццём выставы, пажадала ўдзельнікам дабрабыту, здароўя і ажыццяўлення ўсіх мар.

Такая выстава праходзіць у нашым горадзе сёмы год запар, апошнія чатыры гады ў ёй прымае ўдзел аддзяленне дзённага прыбывання інвалідаў. Наведвальнікам гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якім кіруе Людміла Ючкавіч, таксама было што паказаць, удалося нават заінтрыгаваць гледачоў сваімі непаўторнымі работамі.

– Некаторыя людзі мяркуюць, што чалавек з абмежаванымі магчымасцямі  не можа без чыёйсьці дапамогі што-небудзь зрабіць. Гэта памылковае меркаванне. Ужо чацвёрты год я працую з такімі людзьмі, – гаворыць Людміла Васільеўна, – і зрабіла выснову, што з імі трэба пастаянна займацца. Адразу яны не ўмелі нават іголку трымаць у руках. Цяпер зусім іншая справа: наведвальнікі аддзялення з кожным годам развіваюцца, праяўляюць усё большую цікавасць да творчасці. А вынік – усе мы  радуемся і захапляемся прыгажосцю, створаную іх рукамі.

Кожны, хто прыйшоў на прэзентацыю, змог не толькі паглядзець, але і ацаніць творчы патэнцыял маладых людзей, а таксама пакінуць свой голас у падтрымку той работы, якая больш за іншых спадабалася. Ужо сёння, падчас фестывалю “Сонечны круг”, стане вядома, каму дастаўся прыз глядацкіх сімпатый.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Фота аўтара.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *