В Докшицах прошли учения по территориальной обороне

Год таму пра гэта гаварыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Па меркаванні Кіраўніка дзяржавы, задачы па тэрытарыяльнай абароне трэба рашаць комплексна, прычым не з узнікненнем ваеннай пагрозы, а ўжо зараз. Тое, што сказанае Прэзідэнтам увасобілася ў рэальнасць, стала відавочным падчас правядзення ў Докшыцкім раёне трэніроўкі сіл тэрытарыяльнай абароны. У практычных занятках прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Алег Пінчук, службовыя асобы райваенкамата, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, аддзела  Дэпартамента аховы і раённага аддзела  па надзвычайных сітуацыях, следчага камітэта, пракуратуры і суда, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў –  аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны, таксама афіцэры запасу. Каардынаваў мерапрыемства ваенны камісар Докшыцкага раённага камісарыята Генадзій Пацэвіч.

Заняткі пачаліся  арганізаваным паседжаннем у раённым выканаўчым  камітэце. Алег Леанідавіч Пінчук падвёў вынікі выканання мерапрыемстваў па ўдасканаленні тэрытарыяльнай абароны нашага раёна. Акрэсліў важнасць і неабходнасць  далейшай работы ў дадзеным накірунку. Генадзій Вацлававіч Пацэвіч агучыў мэты і задачы вучэнняў  і правёў першы тэарэтычны занятак для ваеннаабавязаных. Прысутным былі растлумачаны агульныя абавязкі ваеннаслужачых і раздадзены інструкцыі па іх вывучэнні.

Першы практычны занятак праходзіў на базе Докшыцкай спартыўнай школы. Там разгарнуўся пункт прыёму асабістага саставу.  Начальнік групы тэрытарыяльнай абароны райваенкамата Андрэй Малашчанка расказаў і наглядна прадставіў работу ўсіх яго аддзяленняў. Тут быў прадэманстраваны парадак дзеянняў ваеннаабавязаных пры прыёме і размеркаванні іх у падраздзяленні. 

Комплексныя паказальныя вучэнні прайшлі і на базе Крулеўшчынскага ўчастка Наваполацкага цэха эксплуатацыі складоў захавання нафтапрадуктаў і АЗС. Работнікі ўчастка з дапамогай старшыні Крулеўшчынскага сельсавета Аленай Таляронак арганізавалі  адпаведнае інжынернае абсталяванне аб’ектаў. Спецыялісты аддзела Дэпартамента аховы і раённага аддзялення па надзвычайных сітуацыях паказалі  арганізацыю нясення службы на кантрольна-прапускным пункце,  агляд транспартных сродкаў, ахову аб’екта тэрытарыяльнай абароны,  планава-папераджальнай  сістэмы назірання, прапускнога і ўнутрыаб’ектнага рэжымаў у мірны час, пагражальны перыяд і ваенны час. Таксама ўдзельнікам вучэбнай трэніроўкі прадэманстравалі ліквідаванне наступстваў дыверсіі на аб’екце тэрытарыяльнай абароны, пры якой адбылося ўзгаранне і былі пацярпелыя.

Пры падвядзенні вынікаў мерапрыемства было адзначана, што практычныя заняткі прайшлі на годным узроўні. Гэта адбылося дзякуючы дапамозе кіраўнікоў ДРСУ № 180, ПМК № 52, ПМС, райста, РЭС, Крулеўшчынскага сельсваета і іншых. Правядзенне падобных вучэнняў будзе арганізоўвацца і на іншых аб’ектах тэрытарыяльнай абароны раёна. 

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

НА ЗДЫМКАХ: 1. Практычны занятак на аб’екце тэрытарыяльнай абароны.  2. Праца аддзялення ППАС па выдачы экіпіроўкі.

Фота аўтара.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *