О правилах поведения на железной дороге напомнили в Докшицком районе

поезд3

У першым паўгоддзі гэтага года на Віцебскім аддзяленні чыгуначнага пуці адбылося 8 выпадкаў траўміравання грамадзян, не звязаных з вытворчасцю. Пацярпелі 8 чалавек, у тым ліку 7 загінулі, з іх 4 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Няшчасныя выпадкі адбыліся на станцыях Лучоса, Шуміліна, Паставы, Чэпіна, Кульгаі і іншых.

Грамадзяне былі траўміраваны пры наступных абставінах: пяць пры сядзенні і ляжанні на чыгуначных пуцях; два – пры знаходжанні на чыгуначных пуцях ва неўстаноўленых месцах перад цягніком, які рухаўся; адзін – пры спробе перабегчы пуць перад цягніком, які рухаўся, пры гэтым чалавек знаходзіўся ў навушніках.

Аналізуючы ўсе выпадкі траўміравання грамадзян на аб’ектах чыгуначнай інфраструктуры, трэба адзначыць, што асноўнымі прычынамі з’яўляюцца:

– ігнараванне элементарных мер бяспекі, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап’янення, парушэнне вадзіцелямі Правіл дарожнага руху пры перасяканні чыгуначных пераездаў, адсутнасць кантролю з боку бацькоў і дарослых за дзецьмі. Бываюць выпадкі, калі грамадзяне рашаюцца на суіцыд, выкарыстоўваючы рухомы састаў чыгуначнай дарогі.

Знаходзяцца і такія людзі, якія рызыкуюць цаной асабістага жыцця і пераходзяць пуці ва неўстаноўленых месцах, прабіраюцца пад вагонамі, якія ў любую хвіліну могуць пачаць рухацца. У асобных выпадках машыніст цягніка, убачыўшы чалавека на пуцях, прымяняе экстраннае тармажэнне з падачай гукавых сігналаў, тым самым не дапускае наезду на чалавека. Але і гэтага бывае не заўсёды дастаткова, каб прадухіліць наезд.
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, забараняецца:

– пераходзіць пуці перад цягніком, які рухаецца;

– пераходзіць пуці пасля праходу цягніка аднаго накіравання пры няўпэўненасці адсутнасці праходжання цягніка сустрэчнага руху;

– хадзіць уздоўж чыгуначных пуцей бліжэй 5 метраў ад крайняй рэйкі;

– падлазіць пад вагоны і пералазіць праз аўтасчэпку для праходу праз заняты пуць;

– пераходзіць чыгуначныя пераезды пры закрытых шлагбаумах, а таксама калі шлагбаум пачынае закрывацца ці пры чырвоным паказанні сігналу пераезнай сігналізацыі;

– пакідаць дзяцей без нагляду.

Абараніце сябе і сваіх блізкіх. Спадзяёмся на вашу свядомасць.

Г. ЛАКУЦЭВІЧ,
начальнік ст. Параф’янаў.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *