За три дня три карты убирают в ГП «АгроСитцы» Докшицкого района после осушения болот


IMG_3471 Актыўна вядуць корманарыхтоўку ў ДП “АграСітцы”. Пабываўшы на сенажацях прадпрыемства, на свае вочы ўпэўніліся, што ўборачны канвеер дзейнічае рытмічна, нягледзячы на капрызы надвор’я і паломкі тэхнікі. Дзякуючы гэтаму, ўжо па стане на 10 ліпеня тут было нарыхтавана 13,5 цэнтнера кармавых адзінак на кожную з 3568 умоўных жывёлін. На гэту дату заклалі 11399 сенажу, 1049 тон сіласу, 526 тон сена. Работа арганізавана так, каб рацыянальна скарыстаць наяўныя рэзервы, кожную пагодлівую хвіліну.

За вёскай Цынкі быў сканцэнтраваны комплекс сельгастэхнікі, якая рыхтавала сянаж. Надвор’е ўсталявалася добрае, і гэта спрыяла таму, што адразу за трактарам з касой ішоў здрабняльнік і паднімаў падсушаную траву ў “ПІМы”. Вырасла яна сёлета добрая: высокая, густая… Кожны гектар дае па 130 цэнтнераў. А гэта ўнушальная лічба для тарфянікаў, на якой трава трохгадовай даўнасці.

– У вяскоўцаў у гэтыя дні клопат адзін, – гаворыць брыгадзір

Валерый Катэйка (на здымку), – як мага хутчэй і якасней нарыхтаваць на зіму корм жывёле. Кожны стараецца ўнесці свой уклад у гэту важную справу. На гэтай тэрыторыі тры карты пасля асушэння балота і кожная з іх не меншая, чым 30 гектараў. На ўборку адной трацім дзень. З адной заклалі 350 тон сенажу, да другой толькі прыступілі. Тэхналогію закладкі траншэі не парушаем. Усё робім згодна з патрабаваннямі тэхналогіі. Складана вызначыць лепшых на корманарыхтоўцы. Хлопцы – проста малайцы!

– Інакш нельга, – гаворыць механізатар Алег Кімстач, – кожная хвіліна на ўліку. Пакуль я працую адзін з касой (два агрэгаты паламаліся ўчора), то на мне ляжыць адказнасць за ўвесь працэс корманарыхтоўкі. Спыніць трактар, каб перадыхнуць, не дазваляе сумленне. За мной ідуць прэспадборшчыкі, “ПІМы”.

IMG_3475

Якасці кармоў у гаспадарцы надаецца самая пільная ўвага. Дакладна выконваюцца патрабаванні па даўжыні рэзкі травы, яе вільготнасці, трамбаванні і, вядома ж, тэмпературы ў траншэі. Кантралююць працэс нарыхтоўкі і закладкі галоўныя спецыялісты, вядзецца ўся неабходная дакументацыя.

Працоўны дзень у асноўным доўжыцца 12 гадзін. Час такі, што марудзіць – проста злачынства. Кормяць механізатараў у полі два разы. Смачныя і каларыйныя стравы рыхтуюць у Сітцах у мясцовым кафэ.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *