Главного налогового инспектора докшичанку Марию Яхимович профессия выбрала сама

DSC00060

  У другую нядзелю ліпеня сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі падатковых органаў. Дзяржаўная падатковая          служба     ў нашай краіне пачала дзейнічаць з 1990 года. З гэтагаж часу вось ужо 24 гады працуе ў інспекцыі Міністэрства па      падатках і   зборах Рэспублікі Беларусь па Докшыцкім раёне Марыя Яхімовіч (на здымку).

  Прафесійная дзейнасць Марыі Яхімовіч як галоўнага дзяржаўнага падатковага інспектара аддзела кантролю за юрыдычнымі і  фізічнымі асобамі пачалася пасля таго, як рэарганізавалі раённы фінансавы аддзел. Усе, хто працаваў у аддзеле  дзярждаходаў, пайшлі ў падатковую інспекцыю. Таму можна сказаць, што менавіта прафесія абрала Марыю.

Жанчына родам з Сітцаў. Пасля школы закончыла Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум, а пасля – Полацкі дзяржаўны  ўніверсітэт па спецыяльнасці эканаміст. І не думала, што жыццё звяжа цяпер ужо з настолькі роднай службай. Праца з  людзьмі заўсёды патрабуе вытрымкі, умення знайсці агульную мову.

Але для Марыі Феліксаўны— гэта прызначэнне. Напэўна    таму яна з’яўляецца яшчэ і старшынёй прафсаюзнай арганізацыі. З лёгкасцю жанчына арганізоўвае культурныя і спартыўныя  мерапрыемствы. Прадстаўнікі падатковай інспекцыі неаднаразова прадстаўлялі наш раён на абласных турзлётах, удзельнічалі ў гульнях КВЗ, спартыўных мерапрыемствах. А калі адпачываюць ці святкуюць якія-небудзь святы — то разам з сем’ямі.

— Наш калектыў вельмі згуртаваны, — дзеліцца Марыя. — Нават тыя, хто па нейкіх абставінах пайшоў ад нас, не забываюцца пра сяброў, якіх знайшлі ў нашай арганізацыі. Заўсёды тэлефануюць, цікавяцца справамі, дзеляцца сваімі навінамі. Наша падатковая інспекцыя як сям’я: адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго.

А дома Марыя Феліксаўна знаходзіць адпачынак у вязанні. Гэта захапленне дапамагае і супакоіцца, і стварыць прыгажосць сваімі рукамі. А яшчэ маладая жанчына ганарыцца сваімі дзеткамі. Старэйшая скончыла дзве вышэйшыя ўстановы, атрымала дыплом з адзнакай, выйшла замуж, нарадзіла ўсім на радасць дачушку Аляксандру і прыехала працаваць у наш раён маладым спецыялістам. Малодшая пакуль вучыцца, у яе ўсё наперадзе.

Да прафесійнага свята Марыя Яхімовіч атрымала падзяку ад міністра па падатках і зборах РБ за добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм. З чым яе віншуем і мы.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *