Десантники-афганцы Докшицкого района празднуют свой профессиональный праздник

«Ніхто апрача нас». Пад такім дэвізам жывуць тыя, хто прайшоў цяжкую і цікавую службу ў паветрана-дэсантных войсках. Якімі толькі эпітэтамі не ўзнагароджвалі гвардзейцаў-дэсантнікаў – і “крылатая пяхота”, і “блакітныя барэты”, але заўсёды, ва ўсе часы і пры любых абставінах пры іх нязменна заставаліся сіла, мужнасць і надзейнасць.

Існуе тайна дэсантнага брацтва, якую зразумець звычайнаму абывацелю практычна немагчыма. Дэсантнікі, якія не ўжываюць слова “былыя”, сцвярджаюць, што зможа спасцігнуць гэту тайну толькі той, хто выпрабаваў на сабе цяжкую, іншы раз смяротную небяспеку ў “крылатай пяхоце” з яе нязменнымі няшчасцямі і радасцямі, цяжарам ратнай вучобы і ні з чым не параўнальным палётам пад купалам парашута. Баявое дэсантнае брацтва – гэта пачуццё локця ў агульным страі, гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу, прыкрыць сабой ад кулі таварыша.

DSC00004

– У дэсантныя войскі не кожны юнак мог трапіць, – гаворыць Валянцін Андрыеўскі. – І як цяпер іншыя шукаюць шляхі, каб пазбавіцца тэрміновай службы, так у той час – каб трапіць у ПДВ. Канечне, для гэтага трэба было мець адмысловае здароўе, фізічную загартоўку, адпаведны рост. Мне шанцавала неаднойчы. Я стаў дэсантнікам. Прайшоў афганскую вайну. Застаўся ў жывых. Ведаю кошт жыцця і сяброўства.ечне, можна было адмовіцца ад удзелу ў афганскіх дзеяннях. Але зрабіць гэта нікому з іх не дазволіла сумленне і годнасць дэсантніка.

– Дэсантура для мяне – школа жыцця, – гаворыць Уладзімір Капытка. – Пасля службы, ваенных дзеянняў у Афгане я па-іншаму стаў глядзець на яго. Цяпер для мяне галоўнае – сяброўства. Надзея на бліжняга, упэўненасць, што пры неабходнасці я адчую плячо сябра і сам яго падстаўлю не задумваючыся. Памятаю заканчэнне службы. Пасадка на самалёт. У шарэнгу выстраіліся інтэрнацыяналісты. Гляджу ў іх вочы і адчуваю сваю віну: я – на дэмбель, а яны застаюцца там.

– Ужо ў “вучэбцы” ў Фергане я ведаў, што далейшы курс салдата – у Афганістан, – расказвае Павел Таразевіч. – Ішоў туды без страху. Без страху скакаў з самалёта. Прайшоў тры заставы, удзельнічаў у баявых дзеяннях. Бачыў смерць, адчуваў падтрымку. Стаў вытрыманым, стойкім.

А вось Пётр Вязнікаў – прафесіянальны афіцэр. Пасля заканчэння Палтаўскага зенітна-артылерыйскага вучылішча атрымаў размеркаванне ў Віцебскую дывізію ПДВ. Спачатку сам вучыўся на дэсантніка, сем гадоў вучыў байцоў тэрміновай службы, затым абараняў штаб 103-й Віцебскай дывізіі ў Кабуле. На яго рахунку 120 скачкоў з самалёта і ніводнай смерці салдата.

Нягледзячы на ўзрост, дэсантнікі-афганцы па-ранейшаму заўсёды ў страі. Імі ганарацца ў калектывах райваенкамата, цэнтральнай раённай бальніцы, Бягомльскага філіяла Лепельскай аўтабазы, хлебазавода. Са святам вас, і няхай далей беражэ вас і вашы сем’і Бог.

Нэлі МІХАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *