Докшицы прихорашиваются к своему дню рождения

Докшыцы, як модніца-жанчына, прыхарошваюцца да свайго дня нараджэння. Дапамагаюць ім у гэтым арганізацыі, якія займаюцца добраўпарадкаваннем горада: РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” і ДРБУ-180.

IMG_2894_
На вул. Савецкай поўным ходам ідзе ўкладка тратуара. Камунальнікі здымаюць рэшткі старога, а за імі ідуць дарожных спраў майстры: брыгада Іосіфа Ючкавіча ўкладвае асфальт.

Па завяршэнні гэтых работ дарожнікаў чакае вуліца Зарэчная, якая будзе таксама асфальтавацца. Асаблівы аб’ект – будаўніцтва сквера для закаханых па вул. Палявога насупраць будынка ЗАГСа, пад які адводзіцца тэрыторыя ля гасцініцы. Сярод розных сімвалічных атрыбутаў для тых , хто ўступае шлюб, прадугледжана і аўтамабільная стаянка для вясельных картэжаў.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота А. Канавалавай.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *