Умеет косить на болотистой почве и волколатских возвышенностях механизатор ГП «АграСитцы» Докшицкого района Михаил Латкович

Не адзін круг нарэзаў на сельгасугоддзях сённяшняга ДП “АграСітцы” трактарыст Міхаіл Латковіч, якога вы бачыце на здымку. І калі складана араць балаціну, то выконваць гэту работу, а таксама сеяць, жаць на высокіх узгорках і малой контарнасці палёў – і таго цяжэй. Механізатары з Валкалат, Гарадзішча прывыклі да такіх экстрэмальных умоў працы і нават увагі не звяртаюць на пад’ёмы ды спускі, а вось іншыя, якія час ад часу прыязджаюць да іх на дапамогу, не ўсе спраўляюцца. Былі выпадкі, калі перадавыя, лепшыя камбайнеры раёна, паспрабаваўшы ўбіраць збажыну там, вярталіся назад.

Валкалатчыну далучылі да “Сітцаў” не так даўно. Пры далучэнні страцілі пэўную колькасць рабочых. Такім чынам узнікла патрэба ў апрацоўцы палёў прыезджымі механізатарамі з цэнтральнай сядзібы гаспадаркі. Запраўскім хлопцам на неардынарных землях валкалатчыны лічыцца Латковіч. Вельмі хваліў механізатара брыгадзір, які казаў, што Міхаіл спраўляецца з любой задачай. І так упэўнена вядзе жалезнага каня, што, здаецца, яму падпарадкоўваецца жывая істота.

міхаіл латковіч
Перыяд корманарыхтоўкі ў сельгаспрадпрыемствах доўжыцца з вясны да позняй восені. Практычна ўвесь гэты час на трактары ў счэпе з касілкай працуе Міхаіл. І калі іншыя любяць мяняць працэс: аруць, сеюць, жнуць, то у Латковіча на працягу некалькіх месяцаў работа не мяняецца. Мы сфатаграфавалі яго за Валкалатамі, калі ён касіў на асушанай балаціне. Затым працаваў ля Сітцаў. Як бачна, і прабег вялікі, і аб’ём для выканання работ таксама. Аднак у тым, што сёння на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 16 цэнтнераў кармавых адзінак, а гэта больш, чым, напрыклад, у КУСГП імя Чэрныша, КУП “Докшыцкі”, а таксама ў сярэднім па раёне, вялікая доля заслугі Міхаіла Латковіча.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

 

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *