Встреча инвесторов и партнеров состоится в Докшицах 12 сентября 2014 года

12 верасня ў рамках святкавання Дня горада ў кінаканцэртнай зале “Іскра” праходзіць эканамічны форум: 6-ы Партнерыят прадпрымальнікаў пагранічных рэгіёнаў Расіі – Латвіі – Эстоніі – Беларусі.
Праект быў ініцыіраваны ў 2012 годзе асацыяцыяй “Еўрарэгіён Пскоў – Лівонія”. Праз год далучыліся беларускія прадпрымальнікі. Партнерыят – эфектыўнае мерапрыемства для ўстаноўкі дзелавых кантактаў, а таксама ўнікальная магчымасць для прамых зносін з прадстаўнікамі бізнесу: уладальнікамі, топ-менеджарамі, вядучымі спецыялістамі і арганізатарамі мерапрыемства.
Дэлегацыя ад нашага раёна прымала ўдзел у 5-м Партнерыяце, які праходзіў у Пскове. Сёлета гасцей прымае беларускі бок. Сярод іх бізнесмены з Пскова, Латвіі і Эстоніі. Свае прапановы наконт наладжвання дзелавых сувязей з замежнымі партнёрамі выкажуць на форуме прадпрыемствы рознай формы ўласнасці, прыватныя прадпрымальнікі, якія працуюць у раёне.

SONY DSC
НА ЗДЫМКУ: прадстаўнікі дэлегацый-удзельніц 5-га Партнерыяту.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *