«Честно работаешь — достойно живешь» — такое кредо доярок ОАО Торгуны в Докшицком районе

IMG_6607Адзінствам памкненняў і інтарэсаў аб’яднаны невялікі калектыў МТФ “Двор” ААТ “Таргуны”. Дзесяць даярак на чале з загадчыкам Іванам Рубаняком згуртаваныя агульнай справай. Усе яны зацікаўлены ў выніках сваёй працы, якія апошнім часам толькі радуюць. Так, пры падвядзенні вынікаў за верасень ферма выйшла на першае месца ў вобласці па вытворчасці малака.
Безумоўна, рашаючую ролю ў тым, што калектыў малочнатаварнай фермы дабіваецца поспехаў, іграюць людзі, а таксама дысцыпліна і парадак, якія тут пануюць апошнім часам. Не было б станоўчага выніку і без правільна арганізаванага вытворчага працэсу, багатага і збалансаванага рацыёну кармлення жывёлы.
Валавы надой малака за 10 месяцаў склаў 129 % да ўзроўню мінулага года. Ад кожнай каровы за названы перыяд надаілі ў сярэднім 4255 тон, што на 426 кілаграмаў больш, чым у мінулым годзе. Экстракласам на рэалізацыю адпраўлена 67 % малака, астатняе – вышэйшым гатункам. Таварнасць склала 93 %. Па прагнозах эканаміста, да канца года МТФ плануе выйсці па надоях малака ад кожнай каровы на 5-тысячны рубеж і нават крыху перавысіць яго.
Неаднаразова дабіваліся поспехаў у сваёй рабоце, былі ў ліку лідараў раённага і абласнога спаборніцтваў па вытворчасці малака аператары машыннага даення Зінаіда Малашонак, Ларыса Аліноўская і Тамара Маскалёнак (на здымку). Жанчыны не навічкі ў жывёлагадоўлі, вопыт і стараннасць дапамагаюць ім надойваць у месяц ад кароў у сваіх групах каля 20-ці тон малака. Летам, зразумела, гэта лічба яшчэ вышэйшая. А калі надоі высокія, то і зарплата дастойная. У тым, што гэта найлепшы стымул для стараннай работы, пераканана кожная працаўніца.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *