Синеглазый лен — любимый цветок для депутата Тумиловичского сельсовета

IMG_6436Менавіта пра лён любіць расказваць прыезджым, вялікім і не зусім экскурсійным групам, якія едуць, каб дакрануцца да мінулага праз сучаснасць, Вольга Квачонак – кіраўнік клуба-музея этнаграфіі, што створаны на базе сельскага клуба ў вясковай хаце. Яна расказвае і паказвае як даўней жылі беларусы, на чым працавалі і што мелі. У адным з пакояў хаты-музея стаіць ложак, а побач з ім на акне вісіць серп, якім рвалі лён, тут жа мялка, калаўрот, прасніца… Мяккім голасам, захапляюча Вольга вядзе экскурс у мінулае. І, здаецца, вядомыя рэчы з яе слоў набываюць новы акрас, выглядаюць незнаёма і незвычайна. А калі жанчына ў сваім аповедзе даходзіць да пачастункаў (ад яе ніхто без іх не выходзіць), адчуваецца смак поліўкі з грыбамі, драных бліноў…
Вольга родам з Вецяры. Нарадзілася ў шматдзетнай сям’і. Пасля школы вучылася на повара, але працаваць ім не давялося. Уладкавалася на працу ў клуб, дзе, можна лічыць, знайшла сябе. Работу сваю вельмі любіць, працуе з душой. Арганізавала вакол сябе дарослых, затым дзецей. Быў час, калі фальклорны калектыў з Вецяры меў славу на тэрыторыі раёна. Але неяк сам па сабе разваліўся. Тады ініцыятыўная Вольга занялася работай з дзецьмі. Гурт, у якім удзельнічае і яе дзевяцігадовы сын, на Вялікдзень спяваў васолы. Дзеці абышлі ўсю вёску, пастукалі ў кожнае акно, назбіралі яек, булак, цукерак і іншых прысмакаў. Стаміліся, канечне, але атрымалі вялікае задавальненне самі, даставілі радасць у кожны вясковы дом. Думаецца, што не менш за іншых была шчаслівай у той момант і сама арганізатар мерапрыемства, хоць развучваць песні, рэпеціраваць давялося два месяцы.
Канечне, ёсць на свеце, а таксама ў нашым раёне месцы больш прыгожыя і значныя, але не для жыхароў Вецяры. Яны спадзяюцца, што ў хуткім часе злучыцца іх вёска з Докшыцамі праз Турульку, Трусы, Камяніцу… Родныя мясціны, як чыстыя крыніцы, не павінны застацца адзінокімі.

НА ЗДЫМКАХ: Вольга Квачонак на рабочым месцы.

Старонку падрыхтавалі Нэлі Бяляўская і Аляксандр Варанковіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *