Акция «Наши дети» прошла в Докшицком районе

IMG_0243-1«Каб у кожнага ў душы захавалася цяпло сямейнага ачагу» — з такімі пажаданнямі дарыў навагоднія падарункі старшыня райвыканкама Алег Пінчук дзеткам, якія выхоўваюцца ў дамах сямейнага тыпу. Кожны год у рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” сем’і Аўласевічаў і Насеннікаў не застаюцца па-за ўвагай і рыхтуюцца да сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовай улады, якія абавязкова прыходзяць напярэдадні цудоўных святаў з Дзедам Марозам і Снягуркай.

Шасцёра дзетак маці-выхавальніцы Ганны Аўласевіч радасна прымалі падарункі, а самая маленькая Настачка вельмі хацела памацаць Дзеда Мароза за бараду – ён ёй вельмі спадабаўся. Алена Насеннік і яе сямёра выхаванцаў сустрэлі паважаных гасцей самавыпечаным тортам, а сын Паша падарыў прысутным сучасны танец пад навагоднюю музыку, чым вельмі ўсіх парадаваў.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *