В Докшицах свой профессиональный праздник отметили работники землеустроительной и картографо-геодезической службы

IMG_1588Штогод 21 лютага прафесійнае свята адзначаюць работнікі землеўпарадкавальнай і картаграфа-геадэзічнай службы Беларусі, дзейнасць якіх звязана з дзяржаўнай рэгістрацыяй правоў на нерухомую маёмасць і здзелак з ёй, удасканаленнем зямельных адносін, інвентарызацыяй і ацэнкай нерухомасці. Усе гэтыя функцыі – у кампетэнцыі землеўпарадкавальнай службы райвыканкама. На сённяшні дзень тут працуюць 6 чалавек, першапачатковымі задачамі якіх з’яўляюцца кантроль за выкарыстаннем і аховай зямель, разгляд матэрыялаў па выключэнні і прадастаўленні зямельных участкаў.
Так, за мінулы год для індывідуальнага будаўніцтва новага жылля было прадастаўлена 66 участкаў, у Докшыцах – 32. Акрамя гэтага, прапаноўваліся ўчасткі для вядзення асабістай гаспадаркі, сенакашэння, пасьбы жывёлы.
Спецыялістамі землеўпарадкавальнай службы кожны год выяўляюцца правапарушэнні зямельнага заканадаўства, у мінулым годзе іх было зафіксавана 365, выдадзена 320 прадпісанняў фізічным і юрыдычным асобам. За невыкананне патрабаванняў па ахове зямель састаўляліся пастановы і накладаліся штрафныя санкцыі.
Навядзенне і захаванне парадку на зямлі – адно з пытанняў, на якім асабліва акцэнтуе ўвагу галоўны спецыяліст службы Дзмітрый Счасный (на здымку). Нарадзіўся, вырас і жыве Дзмітрый у вёсцы Рапяхі Сітцаўскага сельсавета. На працягу некалькіх гадоў прафесія маладога чалавека была цесна звязана з сельскай гаспадаркай. Перш чым прыйсці працаваць у землеўпарадкавальную службу, ён зведаў усе азы агранаміі. За плячыма маладога спецыяліста – Лужаснянскі тэхнікум і Горацкая сельгасакадэмія. Ужо на новым месцы напрацаваным вопытам з Дзмітрыем дзяліліся былы землеўпарадкавальнік Марыя Штура, а таксама начальнік службы Дзіана Шульгат.
– Немалы аб’ём работ выконвае гэты спецыяліст, – зазначае Дзіана Мяфодзьеўна. – За ім замацаваны Сітцаўскі, Валкалацкі, Докшыцкі сельсаветы, а таксама г. Докшыцы, на тэрыторыі якіх спецыяліст пільна сочыць за тым, наколькі рацыянальна і эфектыўна выкарыстоўваюцца зямельныя ўчасткі. Дзмітрый перспектыўны малады чалавек, да даручанай яму работы заўсёды падыходзіць з адказнасцю.
– Не трэба забывацца пра тое, што зямля, якая выдзелена землекарыстальнікам, павінна быць добраўпарадкаванай, не забруджанай адыходамі, не зарослай бур’янам, – гаворыць Счасный. – Гэта датычыцца таксама і землекарыстальнікаў сельгасугоддзяў. Некаторыя, на жаль, забываюць гэтую простую ісціну і парушаюць закон, які, між іншым, прадугледжвае штраф да 20 базавых велічынь. Для індывідуальных прадпрымальнікаў ён складае 100 базавых, а для юрыдычных асоб увогуле даходзіць да 300.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *