Свой профессиональный праздник — День работников бытового обслуживания и жилищно-коммунального хозяйства — Ольга Масловская встречает вместе с коллегами уже в девятый раз

IMG_3439Пасля заканчэння Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Вольга Маслоўская (на здымку) вярнулася ў родныя Докшыцы. Маладую і перспектыўную дзяўчыну з дыпломам эканаміста-менеджара адразу ўзялі на работу ў РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. Дзякуючы вопытным калегам, якія ва ўсім дапамагалі і падказвалі, працавалася лёгка. Планаваць, аналізаваць і бачыць многае наперад вучыла маладога спецыяліста ў свой час Алена Каваленка. Сёння Вольга працуе намеснікам начальніка эканамічна-планавага аддзела. У кабінеце стараецца не заседжвацца, а часцей бываць на аб’ектах вытворчасці. Кіраўніцтва камунгаса вельмі цэніць свайго работніка за актыўную пазіцыю, за тыя ідэі і прапановы, якія яна ўносіць, каб прадпрыемства паспяхова развівалася.

Тое, што лёс у Вольгі Маслоўскай склаўся менавіта так, і яна атрымала эканамічную адукацыю, ёсць пэўная заслуга яе бацькоў. Дзяўчына марыла паступаць на эстраднае аддзяленне ва ўніверсітэт культуры, а яны са свайго жыццёвага вопыту змаглі пераканаць дачку, што лепш будзе, калі яе мара звязаць сваю прафесію з артыстычнай дзейнасцю, выступаць на сцэне, застанецца любімым заняткам у свабодна ад работы час.

Сёння дакшычане добра ведаюць прыгожую спявачку з прыемным голасам, заўсёды чакаюць яе выхаду на сцэну. Упершыню Вольга “запала” ў сэрцы гледачоў, калі праспявала знакамітую “Гітару”, за што ёй прысудзілі ў 2008 годзе 1 месца на конкурсе “Таленты Докшыччыны”. Мінулы год таксама быў плённы – Маслоўская перамагла ў абласным аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод прадпрыемстваў ЖКГ і была прызнана лепшай выканаўцай вакальнага жанру.

Да любімага захаплення Вольгі з разуменнем адносяцца муж Аляксандр і пяцігадовая дачушка Ангелінка, дарэчы, таксама будучая пявуння. Слухаючы дома, як мама рэпеціруе, яна ахвотна падпявае ў такт.

Ва ўсе часы песня дапамагала людзям дабівацца поспехаў у працы, узнімала дух, натхняла на добрыя справы. Няхай жа яна стане своеасаблівым арыенцірам і ў жыцці Вольгі Маслоўскай, якая дорыць сваім землякам падчас выступлення толькі пазітыўныя эмоцыі.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *