В Ситцевской СШ Докшицкого района дети любят лыжные гонки
Вядомы слоган урэшце стаў актуальным. Матухна-зіма ўсё ж такі засыпала бялюткім снегам свае бясконцыя прасторы, а аматары зімовых відаў спорту толькі гэтага і чакалі. Асабліва вучні школ раёна, для якіх лыжныя гонкі – самыя любімыя спаборніцтвы, тым больш, што і хлопчыкі, і дзяўчынкі мараць хоць трошкі быць падобнымі на Дар’ю Домрачаву. Менавіта пра гэта і расказвалі чацвёракласнікі Сітцаўскай СШ, калі мы наведалі іх на занятках фізкультуры (на здымку), якія вядзе Іосіф Чэрнянін.
Дарэчы, школа славіцца сваімі юнымі спартсменамі. Мінулы год для многіх з іх стаў знамянальным, бо сітцаўскія вучні не раз станавіліся пераможцамі ў розных спартакіядах. Ганарацца яны Дыпломам І ступені і кубкам, якія атрымалі ў спаборніцтвах па зімнім мнагабор’і “Абаронца Айчыны”, першым месцам у асабістым заліку гэтай спартакіяды.
Сярод юнакоў Докшыцкага раёна сітцаўская каманда заваявала Дыплом ІІІ ступені ў навагоднім турніры па футзалу, у рамках 26 раённай спартакіяды школьнікаў, Дыпломы ІІІ ступені ў лёгкаатлетычным кросе і лёгкаатлетычным чатырохбор’і “Алімпійскія надзеі”, трэцяе месца — у раённым спаборніцтве “Снежны снайпер”.
Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.