Подведены итоги соревнования по мини-футболу в Докшицком районе

футСпаборніцтвы па міні-футболе сярод арганізацый раёна завяршыліся перамогай каманды Докшыцкай СШ № 2. Па-сапраўднаму вясенняе надвор’е паспрыяла правядзенню мерапрыемства на свежым паветры: спартыўная гульня адбылася на міні-футбольным полі са штучным пакрыццём ля СШ № 1. Гэта дало своеасаблівы зарад станоўчых эмоцый кожнаму з ігракоў. У футбол згулялі шэсць каманд. Другое месца заваявалі прадстаўнікі Докшыцкай СШ № 1, трэцяе — РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. Пераможцы атрымалі дыпломы і кубкі.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *