Докшицкие школьники активно участвуют в спортивных соревнованиях

Першая рэспубліканская спартакіяда адбылася ў Брэсце ў 2006 годзе. Кожны год спаборніцтвы ладзяцца па чарзе ў адной з абласцей рэспублікі. Асноўныя задачы спартыўнага мерапрыемства – прапаганда здаровага ладу жыцця, павышэнне якасці спартыўна-масавай і вучэбна-трэніровачнай работы ў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах. Акрамя таго, лічыцца, што спартакіяда школьнікаў з’яўляецца стартавай пляцоўкай для найвышэйшых спартыўных дасягненняў. Арганізатарамі мерапрыемства традыцыйна выступаюць Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.


У рэспубліканскай спартакіядзе прымуць удзел сем каманд з усіх абласцей рэспублікі, а таксама г. Мінска. Спаборніцтвы пройдуць па 25 відах спорту: баскетболе, боксе, грэка-рымскай барацьбе, вольнай барацьбе, валейболе, гандболе, спартыўнай гімнастыцы, грэблі на байдарках і каноэ, дзюдо, лёгкай атлетыцы, плаванні, скачках на батуце, настольным тэнісе, фехтаванні, футболе, шахматах і інш. Юныя спартсмены будуць спаборнічаць на спартыўных пляцоўках чатырох гарадоў Гомельскай вобласці.

Лёгкая атлетыка

У Жлобіне прайшла рэспубліканская спартакіяда школьнікаў па лёгкай атлетыцы, у якой прынялі ўдзел выхаванцы Докшыцкай ДзЮСШ. Першае месца ў шасцібор’і заняў выхаванец А.І. Аліноўскай Максім Гаўрыловіч. Трошкі не хапіла да залатой перамогі ў кіданні кап’я Раману Гмыраку (трэнер – В.М. Сенчык): з вынікам 43 м 60 см ён стаў другім. У штурханні ядра прымусіла ўсіх пахвалявацца выхаванка А.І. Аліноўскай Лізавета Дорц. У апошняй спробе ядро адляцела 11 м 60 см. Гэтым вынікам юная спартсменка адсунула сваю саперніцу на 4 месца. У кроку ад п’едэстала спыніўся Данііл Жук (трэнер – В.М. Сенчык). У трайных скачках з разбегу з вынікам 11 м 90 см ён заваяваў 4 месца, саступіўшы 3-му толькі 10 см.

Дзюдо

Изображение 191У Новай Гуце прайшла спартакіяда школьнікаў па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2001 – 2002 г.н. Выхаванка трэнера Докшыцкай ДзЮСШ М.М. Ярмаковіч Алена Касцюк, якая зараз вучыцца ў вучылішчы алімпійскага рэзерву, заняла ў сваёй вагавой катэгорыі (52 кг) перамонжае другое месца. Прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі, медалямі і каштоўнымі падарункамі.Так трымаць!

Басанож і ў кімано

Алена Касцюк нарадзілася ў Докшыцах. У чацвёртым класе сяброўкі-аднакласніцы з СШ № 2 паклікалі яе з сабой на трэніроўку ў спартыўную школу. Там яна даведалася, што дзюдогі – гэта куртка дзюдаіста, дзюбоны – штаны, а пояс – обі, што спартсмены змагаюцца толькі басанож, а дзюдо – гэта алімпійскі від спорту. Спрытная, энергічная, гарэзлівая дзяўчынка адразу зацікавілася гэтай барацьбой і не раздумваючы запісалася ў секцыю да Марыны Ярмаковіч.
– Першае пытанне, якое чуеш звычайна ад людзей, – расказвае Марына Мікалаеўна, – «Чаму дзюдо? Гэта ж не зусім жаноцкі від спорту». У мяне ў групе займаецца шмат дзяўчынак, і выступаюць яны не горш за хлопцаў. Галоўнае мець патрэбныя якасці (і каардынацыя рухаў, і хуткасна-сілавыя якасці, і смеласць), а ў Алены яны ёсць.
Звычайна на першыя спаборніцтвы дзяцей адпраўляюць пасля году трэніроўкі. Так было і з Аленай. Першы турнір на прызы старшыні Лепельскага райвыканкама – і першая перамога! Дзяўчынка тады заняла другое месца. У мінулым годзе, прайшоўшы вучэбна-трэніровачныя зборы і медагляд, юная дзюдаістка паступіла ў Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву. Разам з зямлячкай Крысцінай Чарнабрысавай яны ўдасканальваюць сваё майстэрства. За гэты год Алена Касцюк заваявала два першыя месцы на абласных спборніцтвах і другое – на рэспубліканскіх.

НА ЗДЫМКУ: Алена Касцюк з трэнерам ДзЮСШ Марынай Ярмаковіч.
Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

 

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *