В День Независимости в Докшицком районе родились мальчик и девочка

IMG_8441У Дзень Незалежнасці ў раёне нарадзіліся хлопчык і дзяўчынка. Бог падараваў сыночка Яраслава сям’і Карніловіч з Таргуноў, у якой ужо гадуюцца дзве дачушкі. Другая дзяўчынка Сафія нарадзілася ў сям’і Рымант з Беразіно.

Павіншаваць шчаслівых матуль з гэтай падзеяй у радзільнае аддзяленне ЦРБ завітала прадстаўнічая дэлегацыя. Намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Рандарэвіч адрасавала матулям шмат цёплых слоў з пажаданнямі здароўя, шчасця, цярплівасці і мудрасці. Ад імя грамадскага аб’яднання “Белая Русь” маленькім грамадзянам, якія нарадзіліся ў Дзень Незалежнасці краіны, падарункі перадала старшыня раённай арганізацыі Алена Тулоўская.

Яшчэ адзін прыемны момант – уручэнне матулям начальнікам аддзела ЗАГС Ірынай Баговіч памятных пасведчанняў. Не мінулі ўвагай і падарункамі нагоду ААТ “Таргуны”, дзе Ліліяна Карніловіч працуе бухгалтарам, і аддзел адукацыі, спорту і турызму, дзе Іна Рымант працуе намеснікам дырэктара Бярэзінскай школы па выхаваўчай рабоце.

НА ЗДЫМКУ: расчуленыя матулі прытулілі сваіх немаўлят: (злева направа) Ліліяна Карніловіч з Яраславам і Іна Рымант з Сафіяй.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *