Докшицкие представители белкоопсоюза с победой вернулись с областного смотра художественной самодеятельности

IMG_0636 как-то такЗ перамогай вярнуліся прадстаўніцы раённага спажывецкага таварыства з абласнога агляду мастацкай самадзейнасці сярод калектываў прадпрыемстваў спажыўкааперацыі вобласці.

Па інфармацыі старшыні прафкама арганізацыі Святланы Жук, агляд ладзіўся два дні ў Віцебску і Полацку паралельна. Дакшычанкі дэманстравалі свой самадзейны талент на сцэне Полацкага гандлёва-тэхналагічнага каледжа. Нашы ўдзельніцы не абмінулі ніводнай з намінацый агляду. Адразу сем спявачак удзельнічалі ў вакальным конкурсе. Таваразнаўцы Алена Варанкевіч і Святлана Ярмаковіч спявалі дуэтам, Алена – яшчэ і сольна. У намінацыі “танец” быў заяўлены танцавальны калектыў з нумарам “Дзяўчаты”. Тэатралізаваная пастаноўка з аптымістычнай назвай “Усё будзе добра!” у намінацыі “арыгінальны жанр” была прынята “на ўра”, як, дарэчы, і вершы кантралёра рынку Алены Шавель на адпаведным этапе.
Усе трынаццаць удзельніц агляду ад Докшыцкага райста працавалі камандай, дапамагалі адна адной пры падрыхтоўцы, не адмаўляліся ад удзелу ў некалькіх намінацыях. Пэўна, гэты кааператыўны карпаратыўны дух і надаў ім сілы і ўпэўненасці, што так патрэбна пераможцам. Мясцовае райста і ў мінулыя гады было ў фіналістах агляду. А вось на першую прыступку ўзнялося ў 2015 годзе. Віншуем!
НА ЗДЫМКУ: удзельніцы агляду мастацкай самадзейнасці (злева направа) у першым радзе Юлія Ванкова і Яўгенія Гаўрыловіч; у другім радзе Вольга Курто, Вольга Галавач, Людміла Пятровіч, Святлана Жук, Святлана Ярмаковіч, Наталля Дук.

Наталля СТАШЭВІЧ.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *