Новогодняя сказка посетила докшицкое отделение дневного пребывания инвалидов

DSCN3427Па традыцыі напярэдадні Новага года аддзяленне дзённага прабывання інвалідаў запрашае на святочную ёлку сваіх наведвальнікаў, іх бацькоў і валанцёраў. Пасля віншавання начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Алены Тулоўскай, прысутных запрасілі паглядзець цікавую гісторыю з удзелам казачных персанажаў. На свяце былі заўважаны і шкадлівая Баба Яга, якая патрабавала выкуп за скрадзеную Снягурку, і вясёлы Клоун, які дапамагаў разгадваць загадкі зладзюжкі і вызваляць унучку Дзеда Мароза. Усе, хто прыйшоў на мерапрыемства, змаглі прадэманстраваць свае акцёрскія здольнасці і паўдзельнічаць у казцы “Калабок” на сучасны лад – толькі пасля гэтага Баба Яга адпусціла снежную дзяўчынку. Галоўны герой Новага года – Дзед Мароз – весяліў прысутных жартамі-прымаўкамі, праводзіў цікавыя конкурсы, карагодзіў і раздаваў падарункі.

Сюрпрызам для ўдзельнікаў свята стала з’яўленне нечаканых гасцей – прадстаўнікоў раённага аддзела Дэпартамента аховы, якія прывезлі салодкія прысмакі.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *