Черничный марафон прошёл в Березинском крае Докшицкого района

DSCN3960
Ведаеце, з чаго пачалося свята “Салодкія ягады”, сумесна арганізаванае ўстановамі культуры Бярэзінскага сельсавета? Са збору чарніц! Конкурс “Чарнічны марафон” стартаваў яшчэ зранку. Каб перамагчы, патрэбна было сабраць найбольшую колькасць ягад за пэўны час. У яго актыўна ўключыліся работнікі ўстаноў культуры раёна і да пачатку тэатралізаванай часткі свята здалі ў агульны кошык сабраныя кілаграмы духмяных чарніц.

А ўдзельнікі свята парадавалі сваіх гледачоў музычнымі і танцавальнымі нумарамі, гульнёй для дзяцей, віктарынай “Ягаднае асарці”, дзе за правільныя адказы ўзнагародамі былі карткі з рэцэптамі страў з чарніцамі. Дзяўчынкі Маша і Насця, сімпатычныя Чарнічкі са сваёй Чарнічнай каралевай (здымак 1), забаўны Лесавік (здымак 2) не толькі падаравалі прысутным прыемныя хвіліны, але і далі шмат карыснай інфармацыі аб лекавых уласцівасцях ягад.

Бібліятэкар з Гліннага Алёна Кандрацёнак арганізавала выстаўку лекавых раслін і кніжную выстаўку “Прыроды шчодрыя дары”, а Людміла Сапегіна (Глінскі сельскі клуб), Святлана Лапцева і Мікалай Кургей (Бярэзінскі клуб-бібліятэка) нагатавалі шмат печыва з чарніцамі: пірагі і піражкі, бліны (гэта Мікалай Кургей пастараўся), а таксама смачныя варэнне і кампот.DSCN3967
Напрыканцы свята былі падведзены вынікі “Чарнічнага марафону”. На вялікі кошык прымацоўваліся “чарнічкі” з імёнамі ўдзельнікаў і колькасцю здадзеных ягад. Перамогу ў марафоне атрымала Наталля Гайковіч (Гарадзішчанскі СДК), на другім і трэцім месцах адпаведна Саламея Кунцэвіч (Крулеўшчынскі Цэнтр культуры і вольнага часу) і Вольга Чарткова (Бераснёўскі СДК). На некалькі грамаў адстала ад Вольгі Алена Ігоніна (Гняздзілаўскі СДК) і таксама атрымала ўзнагароду (здымак 3, злева направа: А. Ігоніна, Н. Гайковіч, С. Кунцэвіч і В. Чарткова).
DSCN3970Што ж, свята ўдалося, падаравала і ўдзельнікам, і гледачам добры настрой. А ў заключэнне хацелася б звярнуцца да чытачоў словамі Чарнічнай каралевы: пакуль чарнічны сезон у разгары, ешце лясныя ягады ў свежым выглядзе і будзьце здаровымі!

Алена НЕСЦЯРОНАК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *