Пяць год развіцця (Выступленне старшыні раённага выканаўчага камітэта А.Л. Пінчука)

IMG_9172За апошнія пяць год у нашым раёне захавалася станоўчая дынаміка развіцця асноўных галін эканомікі. Без збояў працуюць прамысловыя прадпрыемствы, функцыянуе бюджэтная сфера. Пацвярджэннем гэтаму з’яўляецца пастаяннае абнаўленне асноўных вытворчых фондаў. За мінулыя пяць год у развіццё эканомікі ўкладзена амаль 125 мільёнаў долараў ЗША. Штогод у сярэднім аб’ём экспарту тавараў і паслуг складаў больш за 3 мільёны долараў ЗША. Сёлета за 8 месяцаў аказана экспартных паслуг на 1,7 мільёна долараў. На 2,4 працэнта павялічыўся выпуск інавацыйнай прадукцыі.

Прамысловасць

У 2011 годзе тэмп росту прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах склаў 159,6 працэнта. У наступным годзе ён павялічыўся больш, чым у два разы. У 2013 – стаў трэцім вынікам у вобласці. У 2014 прырост вытворчасці прадукцыі быў забяспечаны больш, чым на 12 працэнтаў. Сёлета за 8 месяцаў прамысловай прадукцыі выпушчана на 7,4 мільярда рублёў больш, чым за гэты ж перыяд у мінулым годзе.

Прадпрыемствамі раёна праводзіцца вялікая работа па мадэрнізацыі вытворчасці. Напрыклад, заводам “Ветразь”, які асвоіў выпуск 16 назваў штамповай прадукцыі, металарукава, шайбы гровернай, самарэзаў, дасягнута дамоўленасць з італьянскімі вытворцамі на выпуск антывандальнай кнопкі для ліфтовага абсталявання эканом- і эліт-класа, а таксама іншага абсталявання. Ужо выпушчана і адгружана на галаўное прадпрыемства прадукцыі пад італьянскі заказ на 200 мільёнаў рублёў. Да канца года гэта сума павінна дасягнуць 1,5 мільярда рублёў.

РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” з 2011 года наладжаны вытворчасць дзвярных і аконных блокаў, прадукцыі швейнага цэха, выпуск бутыляванай вады. Штогод праводзіцца аптымізацыя схем цеплазабеспячэння. Заменена 49 кіламетраў цеплавых сетак. Жыхары пяці шматпавярховікаў у райцэнтры маюць магчымасць карыстацца сёння гарачай вадой. У шматкватэрных дамах устаноўлена 770 устройстваў аўтаматычнага асвятлення лесвічных пляцовак.

Сельская гаспадарка

За пяць год валавой сельскагаспадарчай прадукцыі выпушчана амаль на 1,3 трыльёна рублёў. Практычна ўсе гаспадаркі самастойна забяспечваюць сябе кармамі. Сёлета за 8 месяцаў атрымана 23,7 тысячы тон малака і 2,8 тысячы тон мяса. Надой на карову склаў 2,4 тоны, сярэднясутачная прыбаўка вагі жывёлы – 529 грам. Атрымана 7,7 тысячы галоў прыплоду цялят, што на 132 галавы больш, чым летась.

Кожны год абнаўляецца парк сельскагаспадарчай тэхнікі. Напрыклад, у 2013 годзе па лізінгу яе было закуплена на 15,7 мільярда рублёў. Уведзены ў эксплуатацыю сучасны зернеачышчальна-сушыльны комплекс ЗСК-60 у ААТ “Таргуны”. У ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” здадзены даільна-малочны блок “Альхоўка”. Працягваецца будаўніцтва МТФ “Вецяра”. Летась на набыццё тэхнікі накіравана 10 мільярдаў рублёў.

Работа па тэхнічным пераўзбраенні працягваецца і сёлета. Трактары і аўтамабілі паступілі ў ААТ “Барсучанка”, “Докшыцкі райаграсэрвіс”, “Таргуны”, ДП “Гняздзілва-Агра”. Укладзеныя ў развіццё галіны сродкі павінны абавязкова даць вынік. Гэта з’яўляецца асноўнай задачай у дзейнасці аграпрамысловага комплексу на будучую пяцігодку.

Спажывецкі рынак

Меры, якія прымаліся, не дазволілі дапусціць зніжэнне тэмпаў росту рознічнага тавараабароту, які свайго найвышэйшага ўзроўню дасягнуў у 2013 годзе.

Для нарошчвання аб’ёмаў рэалізацыі тавараў, паляпшэння якасці абслугоўвання на працягу пяці год былі адкрыты магазіны спажывецкай кааперацыі “Удобный” у Докшыцах і “Дары прыроды” ў Бягомлі. Праведзены капрамонт і рэканструкцыя 7 крам і 4 аб’ектаў грамадскага харчавання. Уведзена ў эксплуатацыю банкетная зала на 50 месцаў у прыватным кафэ “Тафілія”, адкрыта прыватная крама “Умелец”. Пачалі працаваць крама і кафэ на АЗС № 69 і іншыя новыя аб’екты прыватнага бізнесу.

Праводзіцца кірмашовы гандаль, продаж тавару са зніжэннем гандлёвых надбавак, у крэдыт і з растэрміноўкай плацяжу, выставы-продажы з дэгустацыяй.

Сёлета тэмп росту рознічнага тавараабароту да ўзроўню 2014 года склаў 94,5 працэнта.

Рэалізавана тавараў у разліку на душу насельніцтва амаль на 12 мільёнаў рублёў, што вышэй за ўзровень 2014 года на 1,7 мільёна рублёў. Райста набыта абсталяванне, выкананы рамонтныя работы на 500 мільёнаў рублёў.

Будаўніцтва

За пяць год у раёне ўведзена ў эксплуатацыю амаль 32 тысячы квадратных метраў жылля. Пабудаваны чатыры шматпавярховікі ў Докшыцах, адзін – у Бягомлі, 17 індывідуальных жылых дамоў – у сельскай мясцовасці. Праведзена мадэрнізацыя будынка на восем кватэр у Таргунах. Пабудаваны інжынерна-транспартная інфраструктура да новага мікрараёна раённая бальніца, сетка вода- і электразабеспячэння да кварталу жылой забудовы ў Дамашкавічах.

Сёлета ўведзена ў эксплуатацыю 2 тысячы квадратных метраў жылля. Да канца года плануецца здаць 40-кватэрны дом у г.п. Бягомль.

Знешнеэканамічная дзейнасць

За 4 гады бягучай пяцігодкі агульны аб’ём экспартнай выручкі склаў 13,1 мільёна долараў ЗША. 79 працэнтаў гэтай сумы займае выручка ад экспарту паслуг. Найбольшая ўдзельная вага іх прыпадае на санаторыі “Лясное” і “Баравое”. У нас, у адрозненне ад іншых раёнаў, на жаль, пакуль няма экспарту будаўнічых паслуг.

Такім чынам, рэзервам паляпшэння фінансавага стану прадпрыемстваў з’яўляецца выпуск якаснай, канкурэнтаздольнай прадукцыі, якой трэба забяспечыць выхад на знешні рынак. Асабліва плённа ў гэтым накірунку працуе Бягомльскі лясгас. У 2011 годзе, калі на поўную магутнасць стаў дзейнічаць завод паліўных пілет і вытворчасць кола вінаграднага, аб’ёмы паставак па прамых кантрактах выраслі больш, чым у 8 разоў. З кожным годам аб’ёмы экспартнай прадукцыі павялічваюцца. Наладжаны выпуск іншай канкурэнтаздольнай прадукцыі: піламатэрыял габляваны сухі, блок-хаус і іншае. Сёлета адгружана прадукцыі амаль на 260 тысяч долараў ЗША. Абнаўляецца вытворчая база. У 2014 годзе лясгасам было прыцягнута 6,5 мільярда рублёў інвестыцый, за 7 месяцаў 2015 года – 2 мільярды рублёў. У 2013 годзе даход ад замежнага турызму склаў 38 тысяч долараў ЗША. Для гэтых мэт пабудаваны “Домік паляўнічага” ў Клініках.

Інвестыцыі

У 2011 годзе завершаны праекты, дагаворы на якіх былі заключаны паміж інвестарам і аблвыканкамам. Гэта АЗС ЗААТ “Татбелнафтапрадукт”, вальер для ўтрымання дзікай жывёлы ў Камайску, гандлёвы павільён па вуліцы Палявой у Докшыцах. У наступныя гады працягвалася рэалізацыя Рэгіянальнай праграмы інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця Віцебскай вобласці. У яе сем падпраграм увайшлі мерапрыемствы па нашым раёне. За гэты час было асвоена 122,8 мільярда рублёў, створана 153 рабочыя месцы, у тым ліку ў сярэднім і малым бізнесе – 103.

Пабудаваны цэх па вытворчасці мінеральнай і пітной вады “Баравая”, АЗС на 88-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Віцебск, даільна-малочны блок МТФ “Альхоўка”, водна-аздараўленчы цэнтр, ачышчальныя збудаванні і многія іншыя аб’екты.

Працягваецца газіфікацыя жыллёвага фонду. На сённяшні дзень газіфікавана 12 населеных пунктаў.

Пачынаючы з 2016 года, трэба будзе рэалізаваць шэраг наступных праектаў, якія дапамогуць зрабіць больш высокім жыццёвы ўзровень насельніцтва раёна.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *