Лагерь «Выток» Докшицкого РК «БРСМ» приглашает молодых и инициативных

Летні час – гэта пара адпачынку, падарожжаў, экскурсій, знаёмства з новымі мясцінамі і сябрамі. А яшчэ – гэта пара карыснай працы.

Кожны год раённы камітэт БРСМ арганізоўвае  палатачны лагер “Выток”, у якім адпачываюць і займаюцца валанцёрскімі справамі хлопцы і дзяўчаты. Сёлетні год – не выключэнне. Членамі лагера могуць стаць усе жадаючыя маладыя, ініцыятыўныя, працавітыя, вясёлыя і знаходлівыя  маладыя людзі ад 14 да 18 год. У ліпені вас чакаюць 9 дзён цікавага адпачынку на прыродзе, спеваў пад гітару ля кастра, імправізаваных канцэртаў, конкурсаў і, канечне, карысных для грамадства валанцёрскіх спраў. Хто жадае далучыцца і стаць вытокаўцамі – 2012, без прамаруджванне ў бліжэйшыя дні тэлефануйце ў  райкам БРСМ па нумары 2-11-04, маб: 5174289 (МТС), 9164228 (Вэлком).

Дзмітрый ЧУВАХОЎ,
першы сакратар РК “БРСМ”.  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *