В Докшицком Доме ремёсел открылась выставка «Творчество возрасту не помеха»

IMG_0500 IMG_0586

 

 

Беларускія выцінанкі, вышываныя і вязаныя рэчы, вырабы з саломкі, лазы і паперы, лялькі з падручнага матэрыялу, бісерапляценне і іншае прадстаўлена ў Доме рамёстваў на выставе “Творчасць узросту не перашкода”. Яна адкрылася напярэдадні Дня маці і будзе працаваць працяглы час. Удзельнікамі яе сталі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту.

– Адкрытае ў мінулым годзе аддзяленне аб’яднала разам людзей, якія пайшлі на заслужаны адпачынак, – гаварыла на мерапрыемстве яго кіраўнік Алена Сарокіна. – Сёння нас каля пяцідзесяці чалавек. Усе ветэраны актыўныя і жыццярадасныя людзі. У іх быццам з’явілася другое дыханне, якое дапамагло многім раскрыць у сабе грані дагэтуль схаванага таленту.

IMG_0600 IMG_0602На выставе прадстаўлены работы трынаццаці майстроў розных клубаў па інтарэсах. Многія з гэтых жанчын ужо валодаюць навыкамі розных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і ў кожным імкнуцца да дасканаласці. Са сваімі работамі выдатныя майстрыхі прымалі ўдзел у многіх фестывалях і конкурсах, у тым ліку на “Славянскім базары” ў Віцебску”.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *