Докшицкий «Сюрприз» завоёвывает награды на престижных конкурсах

DSC00366У Мінску адбыўся міжнародны танцавальны фестываль DANCE OF EUROPE 2015, у якім з поспехам прыняў удзел харэаграфічны калектыў “Сюрпрыз” раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Сярод трох тысяч танцораў з розных краін свету прадстаўнікі міжнароднага судзейства выбралі выступленне докшыцкіх дзяўчат з танцам “Not alone”. Сумесная работа калектыву і яго кіраўніка Алены Насеннік была адзначана Дыпломам ІІ ступені.

– У фестывалі мы ўдзельнічалі ўпершыню, – расказвае Алена Юр’еўна. – Выступалі ў намінацыі “Танцавальнае шоу” ў дарослай катэгорыі. Вельмі хваляваліся, бо канкурэнцыя была вялікая. Прыемна, што нашу карпатлівую работу прыкмецілі і ацанілі, бо ўсе дзяўчаты выклаліся “па поўнай праграме”. Звычайна над танцам мы працуем па паўгода. А яшчэ ў нас няма выпадковых людзей. Дзяўчаты, якія танцуюць у “Сюрпрызе”, ведаюць, чаго самі хочуць, і разумеюць, чаго чакаю ад іх я.

Калектыў узнагародзілі Кубкам фестывалю, Падзякай – кіраўніка Алену Насеннік, кожная з дзяўчат атрымала Дыплом удзельніка і салодкія падарункі.

***

Пакуль рыхтаваўся артыкул стала вядома, што харэаграфічны калектыў “Сюрпрыз” прыняў удзел у Рэспубліканскім конкурсе танцавальнага мастацтва DANCE POWER, які прайшоў у Мінску. У намінацыі “Чарлідзінг” докшыцкія артысты занялі першае месца (на здымку).

Віншуем!

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *