В Докшицах работают спортивные секции для поддержания физической формы

imagesЗвычайным адказам на пытанне “Як пазбавіцца ад дэпрэсіі ў асенне-зімовы перыяд?” з’яўляецца парада заняцца фізічнай актыўнасцю. Здаецца, што прасцей: вечарам удзяліць сабе трошкі ўвагі і выканаць некалькі фізічных практыкаванняў. Яшчэ лепш – скааперавацца з сябрамі і наведаць спартыўныя пляцоўкі, якія заўсёды чакаюць аматараў здаровага ладу жыцця. Тым, хто клапоціцца пра сваю фізічную форму або хоча падкарэкціраваць яе да свята Новага года, мы падкажам, якія спартыўныя секцыі для дарослага насельніцтва працуюць у райцэнтры.

Не так даўно фізкультурна-спартыўны клуб “Ураджай” змяніў сваю “прапіску”: цяпер ён размяшчаецца ў будынку былой вочна-завочнай школы, побач з адміністрацыяй ДзЮСШ. Пакуль яшчэ ідуць рамонтныя работы ў класах, якія будуць прыстасаваныя для спартыўных трэніровак. Таму на заняткі па фітнесе клуб запрашае ў харэаграфічную залу раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.

І ФСК “Ураджай”, і дзіцяча-юнацкая спартыўная школа чакаюць у сваіх трэнажорных залах ахвотнікаў «пацягаць жалеза». Дарэчы, у гэтым годзе ў ДзЮСШ прыйшла малады спецыяліст, майстар спорту па цяжкай атлетыцы, Валянціна Цецеранкевіч, якая не толькі падкажа, што і як рабіць, але і дапаможа распрацаваць індывідуальны рэжым харчавання.

Не пустуюць па вечарах спартыўныя залы ў абедзвюх гарадскіх школах: іх арандуюць многія арганізацыі для гульняў у футбол і валейбол.

У водна-аздараўленчым цэнтры ахвотнікі могуць паплаваць у басейне ці пазаймацца на трэнажорах. Некаторыя арганізацыі і прадпрыемствы раёна набылі для сваіх калектываў абанементы на наведванне цэнтра. Цяпер аматары здаровага ладу жыцця з Энергазбыту, Энерганагляду, Дэпартамента аховы, РЭСа, Беларусбанка, філіяла № 1 РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” і райста з задавальненнем і карысцю бавяць вольны час.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *