Резиденция Деда Мороза работала в Докшицах

IMG_4053На гэта пытанне амаль усе хлопчыкі і дзяўчынкі адказваюць, што ў Белавежскай пушчы. Але вось ужо другі год запар галоўны персанаж навагодніх свят на некалькі дзён спыняецца ў Докшыцкай дзіцячай школе мастацтваў, каб сустрэцца з дзеткамі нашага раёна, бліжэй пазнаёміцца з імі і даведацца пра іх самыя запаветныя жаданні.

На ўваходзе ў так званую рэзідэнцыю добразычлівымі ўсмешкамі ўсіх сустракалі казачныя героі. Аказваецца, што, каб пабачыцца з Дзедам Марозам і Снягуркай, трэба было выканаць некалькі заданняў, першым з якіх стала разгадванне загадак. Далей сцяжынка да Дзеда Мароза завярнула ў Музычную гасцёўню, дзе з тымі ж героямі казак дзеці танцавалі і спявалі навагоднія песенькі. Самае запамінальнае дзеянне адбывалася ў Эльфаў-музыкантаў. Увесь пакой, у якім “пасяліліся” фантазійныя гномы, быў напоўнены рознымі музычнымі інструментамі (на здымку). У цэнтры стаяла вялікая барабанная ўстаноўка, на якой дзятве дазволілі “пашумець” і такім чынам папярэдзіць Дзеда Мароза аб хуткім прыходзе да яго. А якое ж свята без падарункаў? Вядома, што самы найлепшы прэзент, канечне ж, зроблены сваімі рукамі. Таму дзяцей запрасілі ў мастацкую майстэрню, каб намаляваць навагоднія паштоўкі для казачнага дзядулі. І вось, вытрымаўшы іспыты, удалося расчыніць дзверы ў Зімовую казку, дзе малечу сустрэлі Дзед Мароз і Снягурка. Акрамя ласункаў, кожны атрымаў веру ў цуды і добры настрой.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *