Дзень шчаслівых жанчын і сапраўдных мужчын

IMG_4544Які мне выбраць падарунак
Да Восьмага сакавіка?
Сукенку ў марыве карунак?
Білет на шоу спевака?
Шыкоўны посуд ці парфуму?
Арыгінальны бранзалет?
У гэтым пакупніцкім буме
Не разабрацца мне як след…
“Мяч, – мне падказвае сыночак, –
Касцюм спартыўны і канькі”.
Эх, мне б яшчэ адзін дзянёчак!
А лепш, вядома, два дзянькі.
Раздумваю, з сабой ваюю
І вось урэшце так рашыў:
Любоў і клопат падарую,
А з імі кветкі – ад душы!

Один комментарий для “Дзень шчаслівых жанчын і сапраўдных мужчын

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *