Дзень шчаслівых жанчын і сапраўдных мужчын
Які мне выбраць падарунак
Да Восьмага сакавіка?
Сукенку ў марыве карунак?
Білет на шоу спевака?
Шыкоўны посуд ці парфуму?
Арыгінальны бранзалет?
У гэтым пакупніцкім буме
Не разабрацца мне як след…
“Мяч, – мне падказвае сыночак, –
Касцюм спартыўны і канькі”.
Эх, мне б яшчэ адзін дзянёчак!
А лепш, вядома, два дзянькі.
Раздумваю, з сабой ваюю
І вось урэшце так рашыў:
Любоў і клопат падарую,
А з імі кветкі – ад душы!
Дзякую за душэўны верш.
Пра Вашую газэту ўжо ёсьць артыкул у Беларускай Вікіпэдыі ( https://be-tarask.m.wikipedia.org/wiki/Родныя_вытокі_(газэта) ).