Максим Жук из Докшицкого района играет за команду КВН «Лучшие друзья»

2Знаёмцеся: на здымку наш зямляк Максім Жук. Ён – адзін з фантазёраў беларускай каманды Клуба Вясёлых і Знаходлівых “Лепшыя сябры”.

Родам Максім з вёскі Гняздзілава. Па сённяшні дзень настаўнікі мясцовай установы адукацыі ўспамінаюць гэтага хлопца як ініцыятара і найлепшага вядучага ўсіх школьных мерапрыемстваў. А ён вельмі захапляўся КВЗ, не прапускаў ніводнай перадачы па тэлебачанні і марыў бліснуць трапным жартам перад Аляксандрам Васільевічам Масляковым. І ў яго гэта атрымалася! Калі Максім паступіў у Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, то адразу ўключыўся ў актыўнае студэнцкае жыццё. Яго прыкмецілі і запрасілі ў факультэцкую каманду вясёлых і знаходлівых, удзельнікі якой на той час ігралі ў зборнай БДПУ ў Першай лізе Міжнароднага саюзу КВЗ у Маслякова-малодшага. Ужо праз год Максім іграў за “Зборную БДПУ” ў фінале ў Сан Саныча. У гэты ж час каманда паказала свае магчымасці ў штогадовым фестывалі гумару ў г. Сочы.

– На жаль, мы выступілі не вельмі ўдала, – успамінае Максім, – таму вырашылі пачакаць з удзелам у вялікім КВЗ. Ігралі ў маленькіх унутраных лігах Беларусі. Назапасілі сіл, змянілі склад каманды і яе назву на “Лепшыя сябры” і паехалі ў Гомель паказваць сябе ў лізе “Палессе”. Там мы сталі лепшымі. Гэта была наша першая перамога, дзякуючы якой трапілі на Кубак Чэмпіёнаў у г. Сочы. І вось тут закруцілася-завярцелася. Мара мая збылася: на свае вочы я бачыў, як Аляксандр Васільевіч ад душы смяяўся над нашымі жартамі. У выніку – удзел “Лепшых сяброў” у вышэйшай лізе КВЗ.

Для таго, каб годна выступіць і не разгубіцца на сцэне, мала быць проста вясёлымі і знаходлівымі. Максім падзяліўся, што падрыхтоўка да выступленняў – доўгі і стомны працэс. Напрыклад, каб прыдумаць і паказаць прывітанне на 5 хвілін, каманда праводзіць рэпетыцыі амаль паўтара месяца штодзень па 10 гадзін. Бывае, што пішуць матэрыялы суткамі. Каб стварыць добры жарт, трэба быць усебакова развітым, шмат чытаць, быць у курсе апошніх падзей свету. Таму ўдзел у КВЗ – гэта не толькі пазітыў і гумар, але і набыццё дасціпнасці, красамоўства, вынаходніцтва. Як сказаў Максім Жук: “Гуляйце ў КВЗ! І тады вы зможаце свае мінусы ператварыць у плюсы”.

Дарэчы, зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі і завочна заўзець за нашага земляка можна 3 красавіка ў тэлепраграме “КВЗ. Вышэйшая ліга”.

Дасягненні Максіма Жука:
фіналіст Першай лігі МС КВЗ (вядучы – Маслякоў-малодшы);
фіналіст Вышэйшай лігі Эстоніі;
чэмпіён лігі КВЗ “Палессе”;
удзельнік Кубка Чэмпіёнаў каманд КВЗ у г. Сочы;
паўфіналіст Цэнтральнай Міжнароднай лігі
неаднаразовы ўдзельнік фестывалю каманд КВЗ у г. Сочы;
чвэрцьфіналіст Вышэйшай лігі МС КВЗ.

Жартуе каманда “Лепшыя сябры”:
Отец и сын:
– Папка, а как мне сказать маме, что у меня девочка появилась?
– А ты не говори!
– Почему?
– Папка не говорит, и ты не говори.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

Один комментарий для “Максим Жук из Докшицкого района играет за команду КВН «Лучшие друзья»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *