Конкурс по благоустройству «Мой и твой цветущий город» состоялся в Докшицком районе

IMG_0147У буйстве рознакаляровых красак патанае будынак раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Гэта клапатлівыя рукі Святланы Януковіч, Ганны Шумілінай, Ганны Каральковай і Людмілы Каляды (на здымку злева направа) і іншых работнікаў установы ўпрыгожылі разнаквеццем месца, дзе працуюць, дзе ў гармоніі, дабрыні і любові выхоўваюцца творчыя дзеці.

– Кветкі — яны ж, як і людзі, жывыя. Ім таксама патрэбны штодзённы догляд, увага і пяшчота, – сцвярджае дырэктар цэнтра Святлана Януковіч. – Сваё ўбранства з больш як дваццаці гатункаў раслін мы вырасцілі з насення. Загадзя прадумвалі эскіз клумбаў, спалучэнне колераў кветак, іх разнастайнасць. Цяпер самі любуемся тым, што атрымалася, і вельмі рады, што наша непрыкметная, на першы погляд, работа падабаецца гараджанам і гасцям Докшыц: ля нашых клумбаў часта фатаграфуюцца мінакі.
Арыгінальнасць і эстэтычнасць афармлення тэрыторыі ля Цэнтра дзяцей і моладзі была адзначана падчас правядзення раённага конкурсу па добраўпарадкаванні “Мой і твой квітнеючы горад” – установа адукацыі стала адной з пераможцаў у намінацыі “Лепшы кветнік з элементамі вертыкальнага кветкавага афармлення”. У гэтай жа намінацыі былі адзначаны Барсукоўская СШ і раённы Дом рамёстваў.
У намінацыі “Лепшы кветнік на прадстаўленай тэрыторыі перамаглі»:
IMG_9450— аддзел традыцыйнай культуры і аматарскай творчасці ДУК “Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Докшыцкага раёна”;
— раённае ГА “Белая Русь”, раённае ГА “БРСМ”;
— РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.
У намінацыі “Лепшы

кветнік на тэрыторыі адміністрацыйных будынкаў»:
— РГПУ “Глыбокаегаз”;
— Докшыцкая ПМС;
— Парплішчанская СШ;
— СШ № 1 г. Докшыцы;

— Крулеўшчынская СШ.
У намінацыі “Лепшая фларыстычная фігура” адзначана Тумілавіцкая ДС-СШ.

У намінацыі “Лепшая настольная кветкавая кампазіцыя” – Параф’янаўская СШ.

У намінацыі “Лепшая падлогавая кветкавая кампазіцыя” – Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат.
IMG_9444У намінацыі “Лепшае фларыстычнае насценнае пано” – Бягомльская СШ.
За навядзенне ўзорнага парадку на асабістым падвор’і Дыпломам раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны гаспадары: Лілія Чарнамордая, Мікалай і Таццяна Таляронкі, Леанід і Анжаліка Гільнічы.

Падарункі пераможцы атрымалі падчас святкавання Дня горада.

Тэкст і фота
Яўгеніі Гічанскай.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *