Объявлен конкурс к 100-летию милиции Беларуси

konkurs_mvd_0Конкурс на лепшы літаратурны, музычны і мастацкі твор да 100-годдзя міліцыі Беларусі аб’явіла Міністэрства ўнутраных спраў.

Да ўдзелу арганізатары запрашаюць творчыя саюзы і калектывы, рэдакцыі газет, асобных аўтараў, у тым ліку і сярод супрацоўнікаў, а таксама членаў іх сем’яў, ветэранаў органаў унутраных спраў.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
“Лепшы малюнак “Міліцыя вачамі дзяцей”,
“Лепшы твор выяўленчага мастацтва, прысвечаны беларускай міліцыі”,
“Лепшая фотаработа пра беларускую міліцыю”,
“Лепшы плакат (білборд) пра беларускую міліцыю”,
“Лепшы літаратурна-мастацкі твор пра беларускую міліцыю ў прозе”,
“Лепшы паэтычны твор, прысвечаны беларускай міліцыі”,
“Лепшая песня пра беларускую міліцыю”.
Работы з абавязковай пазнакай “На конкурс да 100-годдзя беларускай міліцыі” накіроўваюцца не пазней за 1 кастрычніка бягучага года па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсона, 16, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Цэнтр культурна-выхаваўчай работы.
Больш падрабязную інфармацыю пра конкурс можна знайсці на афіцыйным сайце МУС
mvd.gov.by.

Наталля СТАШЭВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *