Смотр подворий сельских советов на празднике города Докшицы

Панадворкі-панадворачкі –
Свята коціцца, як з горачкі.
Зіхацяць двары ўсмешкамі,
Вабяць рознымі пацешкамі,
Пахнуць вэнджаным і печаным,
Клічуць песняю сардэчнаю!

б 017Чым багаты, тым і рады:
Журавіны ў Валкалатах,
Мяса ў Таргунах пякуць,
У Порплішчы
ў цымбалы б’юць.
У Беразіне – грыбоў!
Ну а ў Сітцах – жалудоў:
Мабыць, стрэслі з таго дуба,
Што расце пяцьсот гадоў.

 

 

б 004Ехалі Фёдар з Анютай на свята,
Везлі на возе тавару багата.
Моцна стаміліся, воз разваліўся,
Конік – і той да зямлі пахіліўся.

 

 

 

 

 

б 031Васілёчкі на сукенках,
У рамонках пірагі.
Беларускія паненкі
Гасцей частуюць дарагіх.

 

 

 

 

 

б 039Бачна адразу, што
тут гаспадыня:
Качкі нясуцца,
накормлены свінні,
Гаспадара не заездзіла дужа,
Ды і сама нібы свежая ружа.

 

 

 

 

б 027А вясёлыя Крыпулі
Ў боцікі
бусла абулі.
Хутка ў вырай
адлятаць –
Нельга ногі
прастуджаць.

 

 

 

 

 

IMG_9401Каравай сяброўства – прыгажосць якая!
Яго ўсім раёнам дружна выпякалі.
З усіх сельсаветаў праца ў ім рупліўцаў –
Еднасцю такою можна ганарыцца!

 

 

 

 

б 059Прыгажуня-маладзіца
Да ўсяго яшчэ майстрыца:
Стол прысмакаў прывязла,
Мусіць, усю ноч пякла.

 

 

 

 

 

 

 

б 043Грае Аляксандр Букаты –
І кіпіць, віруе свята.
А калі яшчэ з сябрамі –
Ногі ў танцы пойдуць самі.

 

 

 

 

 

б 011Вось за гэткі б
стол прысесці,
Пірага кавалак з’есці,
Папіць чаю з абаранкам
І – гуляйма аж да ранку!

 

 

 

Любавалася панадворкамі на свяце Алена НЕСЦЯРОНАК.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *