Дапамога побач
Карыстальнікі смартфонаў і планшэтаў могуць скачаць абноўленую версію дадатку “МНС Беларусі: Дапамога побач”. Выратавальнікі вывучылі рынак даступных на тэрыторыі краіны праграм для мабільных прылад, і аказалася, што няма такіх, якія дазвалялі б хутка зарыентавацца ў нестандартных сітуацыях. Напрыклад, разбілі градуснік, адбылося ДТЗ, убачылі падпалены лес і іншае. Так і з’явіўся дадатак для беларускіх карыстальнікаў “МНС Беларусі: Дапамога побач”, адна з найважнейшых задач якога – дапамагчы чалавеку эфектыўна дзейнічаць па прынцыпе “5 крокаў на выратаванне”. Зараз у раздзеле “Што рабіць?” сабрана каля 50-ці тэм і выратавальнікі чакаюць прапаноў па дабаўленні новых. Першая версія дадатку атрымала больш за дзвесце станоўчых водгукаў ад карыстальнікаў GooglePlayMarket.
У новай версіі рэалізаваны дадатковыя функцыі. У першую чаргу выратавальнікі уключылі ў праграму апавяшчэнне аб неспрыяльных і небяспечных з’явах. Карыстальнікі будуць атрымліваць своечасовае апавяшчэнне, заснаванае на штармавых папярэджаннях Гідраметэацэнтра. На карце, акрамя прыродных з’яў і рэгіёнаў, дзе яны чакаюцца, будуць даступныя рэкамендацыі – як паводзіць сябе ў такіх абставінах. Можна самастойна настроіць час, калі карыстальнік не жадае атрымліваць гэту інфармацыю, адключыўшы, напрыклад, начныя гадзіны або выхадныя дні. Раздзел заснаваны на інтэрактыўнай карце, створанай у мінулым годзе ў сумесным праекце Беларускага Чырвонага Крыжа, БелТА і МНС.
У новай версіі дадатку з’явілася кнопка званка ў МНС “112”.
Такая паслуга спатрэбіцца ўладальніку смартфона альбо планшэта, бо кожны з нас павінен ведаць пра неспрыяльны прагноз надвор’я ці любую няштатную сітуацыю.
Падрыхтавала Таццяна Падбярэзкая.