Состоялся первый в истории Докшицкого района турслет для тех, кому «за»…

IMG_8487 IMG_8433Раённая газета ўжо расказвала пра тое, як каманда з Докшыц пераможна выступіла на турзлёце для грамадзян пажылога ўзросту ў Паставах.
Натхнёныя вопытам калег, супрацоўнікі ТЦСАН вырашылі: а чаму б не арганізаваць такое ж мерапрыемства, але ўжо ў нашым раёне. Паміж ідэяй і яе ўвасабленнем ў жыццё прайшло не так шмат часу.
І вось 11 жніўня, напярэдадні раённага фестывалю, адбыўся першы ў гісторыі раёна турзлёт для тых, каму “за”, дэвізам якога сталі словы “Каб душа і цела былі маладымі заўжды”.
Арганізатары планавалі, што месцам правядзення злёту стане гарадскі парк, дзе ўдала размесцяцца ўсе пікеты. Аднак з самага ранку неба зацягнула хмарамі, а дождж ліў без супынку. Таму ў хуткім парадку пікеты былі перамешчаны ў будынак аддзялення для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту
ТЦСАН.
На пачатку мерапрыемства прывітальнае слова ўзяла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Тулоўская. Яна падбадзёрыла каманды і зрабіла выснову: іскрынкі ў вачах удзельнікаў сведчаць пра тое, што спаборніцтвы абяцаюць быць гарачымі.
Затым усе тры каманды, якія назваліся “Рамонкі”, “Піянеры” і “Школьніцы”, прадэманстравалі візітоўкі. Пасля знаёмства ўдзельнікі атрымалі тры карты, дзе былі зашыфраваны пікеты “Хуткая дапамога”, “Краязнаўчы конкурс”, “Прыпеўкі-весялушкі”, “Вясёлая рыбалка”, “Зялёная аптэка”, спартыўны камбінаваны конкурс (асабліва вылучыліся “Піянеры), “Турыстычнае кафэ” (не было роўных “Рамонкам”).
Завяршаючым этапам стаў конкурс мастацкай самадзейнасці, падчас якога гучалі не толькі вядомыя песні, але і вершы ўласнага сачынення. Музыкальнае суправаджэнне нумароў забяспечыў Станіслаў Красоўскі. Асабліва вылучалася каманда “Школьніцы”. Жанчыны напісалі гумарэску, расклалі яе на ролі, падрыхтавалі касцюмы і выканалі пад апладысменты гледачоў.
IMG_8380Перамагло на турзлёце для грамадзян прыгожага ўзросту сяброўства. Але арганізатары не пакінулі без увагі ніводнага ўдзельніка. За што ўсе дзякуюць спонсарам мерапрыемства: раёнай арганізацыі РГА “Белая Русь”, хлебазаводу, ПГУП “СаТаВак”.
НА ЗДЫМКАХ: Патрэбна прыгожа і смачна накрыць стол за пяць хвілін? Каманды справіліся нават хутчэй. І спартсменкі, і артысткі.
Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *