В Докшицах состоялись соревнования по пляжному волейболу среди мужчин(+фото)

IMG_0379

На дзвюх спецыяльна падрыхтаваных пляцоўках (бераг гарадскога возера і стадыён) адбылося ў мінулыя выхадныя раённае спаборніцтва па пляжным валейболе сярод мужчын. За званне лепшых у гэтым летнім відзе спорту змагаліся дзесяць каманд. Распалены гарачым жнівеньскім сонцам пясок не даваў стаяць на месцы, а таму скачкі ўдзельнікаў за мячом былі частымі і намнога вышэйшымі, чым звычайна. У фінале за трэцяе месца сустрэліся каманды Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната і СШ № 1 г. Докшыцы. Поспех усміхнуўся ўдзельнікам апошняй, і бронзавымі прызёрамі сталі Віталь Лямец і Дзяніс Рускевіч. За галоўны прыз змагаліся Аляксандр Чарапачэвіч і Васілій Кісялёў з каманды РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” і Андрэй Жалняровіч з Алегам Пігулеўскім з каманды Крулеўшчынскага с/с. Менавіта апошняя каманда і стала ўладальніцай дыплома І ступені і абанемента ў водна-аздараўленчы цэнтр. Нагадаем, што і ў жаночым пляжным валейболе перамаглі прадстаўніцы Крулеўшчынскага с/с. Удзельнікамі гульні басанож таксама былі: каманда райвыканкама, Докшыцкага РГЗ, Бягомльскага лясгаса, Віцебскторфу, ПМК-52. Прыемна, што ў спаборніцтве прынялі ўдзел ветэраны спорту Мікалай Палтаран і Барыс Божалка, якія прадстаўлялі каманду “Працоўныя рэзервы”.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *