В Докшицком районе есть обладательница синего пояса

ЧернобрисоваУ 1882 годзе малады японскі навуковец Дзігара Кано адкрыў у Токіа ўласную школу Кадакан («дом спасціжэння Шляху»), дзе пачаў навучанне новай, распрацаванай ім сістэме спартыўнага адзінаборства, якую ён назваў дзюдо («шлях гнуткасці», «мяккі шлях»). Пры гэтым асноўны ўпор рабіўся ім на другую частку назвы (до), якая азначае не толькі «шлях», але і «разуменне жыцця». На думку Кано, тыя, хто займаецца гэтым відам барацьбы, праходзяць добрую фізічную і маральна-псіхалагічную падрыхтоўку. Любы дзюдаіст павінен умець выявіць моцныя і слабыя бакі саперніка, быць мужным, праяўляць настойлівасць у барацьбе, з павагай ставіцца да іншых людзей.

– Асноўнай мэтай дзюдо з’яўляецца дасягненне найлепшага выніку з прымяненнем мінімуму намаганняў, – сцвярджае і юная дзюдаістка, навучэнка Віцебскага вучылішча алімпійскага рэзерву (ВВАР) Крысціна Чарнабрысава (на здымку). – Як казаў Дзігара Кано, дзюдо дапамагае ў развіцці разумовых здольнасцей, а таксама ў выхаванні і фарміраванні характару чалавека. Гэта не проста адзін з відаў адзінаборства, а філасофія жыцця.
Імя Крысціны даўно вядома чытачам нашай газеты: амаль з усіх спаборніцтваў яна вяртаецца з прызавымі або пераможнымі месцамі.
Нарадзілася дзюдаістка Чарнабрысава ў Докшыцах. З дзяцінства захаплялася спортам. Калі ж з сяброўкай прыйшла запісацца ў раённую дзіцяча-юнацкую спартыўную школу, зацікавілася менавіта секцыяй па дзюдо. Трапіла да трэнера Алены Таляронак, якая не толькі перадала дзяўчыне сваё майстэрства, але і заахвоціла Крысціну ў далейшым навучанні гэтаму віду барацьбы ў ВАР.
– Вось ужо тры гады я спасцігаю ў вучылішчы, асаблівасці спартыўнага адзінаборства – распавядае Крысціна. – Як толькі паступіла сюды, адразу пачала выйграваць на абласных спаборніцтвах. Неаднаразова выязджала на першынства Рэспублікі Беларусь, і не толькі па дзюдо, але і па самба, якім авалодала падчас навучання. Некалькі разоў была ўдзельніцай спаборніцтваў за мяжой, што дазволіла напрацаваць своеасаблівы вопыт. На рэспубліканскіх алімпійскіх днях моладзі ў гэтым годзе ў сваёй вагавай катэгорыі я стала ўладальніцай залатога медаля.
Дома заўзеюць за Крысціну родныя і блізкія, а юная дзюдаістка перажывае, што вельмі рэдка даводзіцца сустракацца з імі, бо для сапраўднага спартсмена трэніровачны працэс з’яўляецца вельмі важным: расслабіўшыся, можна проста згубіць форму. Нават перыяд аднаўлення сіл – адпачынак – павінен быць не пасіўным, а актыўным.
Крысціна з’яўляецца ўладальніцай вучнёўскай ступені 2 кю – гэта сіні пояс. Да яго яна ўжо мінула жоўты, аранжавы і зялёны. Наперадзе ў юнай дзюдаісткі здача экзамену на апошні вучнёўскі карычневы пояс і заканчэнне 11 класа, пасля чаго яна марыць атрымаць вышэйшую адукацыю. Спадзяёмся, што кемлівасць, стараннасць і філасофія дзюдо дапамогуць дзяўчыне ў гэтым.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *