Акцыя «За бяспеку разам»

ЛистовкаДля павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду з 17 кастрычніка па 11 лістапада ў нашым раёне пройдзе рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе.

Мэта дадзенай акцыі – зніжэнне пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі. У ходзе акцыі работнікамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях будуць праведзены рэйды па праверцы жылля, падчас якіх грамадзянам нагадаюць правілы пажарнай бяспекі як у побыце, так і на вытворчасці, правілы пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў на прысядзібных участках, папярэдзяць аб недапушчэнні пакідання дзяцей без нагляду, а таксама аб недапушчэнні курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап’янення.

І. СКУРАТ,
інспектар групы прапаганды
і ўзаемадзеяння
з грамадскасцю РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *