Неделя матери проходит с 8 по 14 октября в Докшицком районе

images_cms-image-000053301Тыдзень маці – традыцыйная акцыя, якая пройдзе па ўсёй краіне. Гэта ўшанаванне сялянскіх, гарадскіх, шматдзетных і “новаспечаных” маці, а таксама тых, хто знаходзіцца ў раддоме або тых, чые дзеці нясуць службу ва Узброеных Сілах ці загінулі, выконваючы воінскі доўг. Усюды запланаваны конкурсы, канцэрты, выстаўкі, тэматычныя вечарыны, галоўная мэта якіх – паказаць, як высока ў грамадстве цэніцца мацярынская праца і як яна важна для краіны. Пасведчаннем гэтага з’яўляецца пашырэнне мер па падтрымцы мацярынства, у тым ліку праграма “Сямейны капітал”.
Гэтая мера доўгатэрміновай падтрымкі існуе ў Беларусі з 2015 года. Права на яе атрымліваюць сем’і пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей. Да 1 кастрычніка дэпазітныя рахункі адкрылі ўжо 74 тысячы сем’яў, на іх залічаны 741 мільён даляраў. Тэрмін дзеяння праграмы “Сямейны капітал” заканчваецца 31 снежня 2019, але Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам ужо было прынята рашэнне аб яе падаўжэнні на 2020-2024 гады.
Пры гэтым прадугледжана важнае новаўвядзенне. Калі па цяперашніх правілах трэба было дачакацца 18-годдзя дзіцяці, каб скарыстацца сродкамі, якія ляжаць на дэпазіце, то з 2020 года такога абмежавання ўжо не будзе. Сем’і змогуць датэрмінова скарыстацца гэтымі сродкамі для будаўніцтва, рэканструкцыі або набыцця жылля, а таксама атрымання платнай адукацыі або некаторых відаў платных медыцынскіх паслуг.
Каля 11 відаў дапамог прызначаюцца сем’ям у сувязі з нараджэннем дзіцяці. Сёння яны выплачваюцца на 500 тысяч дзяцей – на кожнае трэцяе дзіця ў краіне. Малазабяспечаныя могуць разлічваць на дзяржпадтрымку ў выглядзе бясплатнага харчавання для дзяцей першых двух гадоў жыцця, бацькі дзіцяці з інваліднасцю — на паслугу сацыяльнай перадышкі. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны працуе над стварэннем базы шматдзетных сем’яў да 1 студзеня 2020 года.

— Ордэн Маці ўручаюць тым, хто нарадзіў і выхаваў пяць і больш дзяцей. Яго атрымалі больш за 10 тысяч маці, з іх 567 – у 2019 годзе. У Докшыцкім раёне з 2005 года ордэнам Маці былі ўзнагароджаны 46 жанчын, апошняя з іх – Кацярына Іосіфаўна Пашкевіч з вёскі Гняздзілава ў 2019 годзе, – паведаміла начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Тулоўская.

Настасся ФЕШЧАНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *