“Не спальвай сваё жыццё”

ЛистовкаПрафілактычнае мерапрыемства пад такой назвай праводзіцца ў нашым раёне. Яно скіравана на работу з самымі рознымі катэгорыямі насельніцтва і праходзіць у некалькі этапаў. Спачатку работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях нагадаюць пра бяспеку пасажырам грамадскага транспарту. Гараджанам раскажуць пра небяспеку курэння ў ложку і раздадуць інфармацыйныя ўлёткі. Бо людзі, якія злоўжываюць алкаголем і кураць у ложку, ставяць пад пагрозу не толькі сваё жыццё, але і тых, хто знаходзіцца побач. Вінаватыя ў пажарах часцей гінуць не столькі ад агню, колькі ад атручэння прадуктамі гарэння. У стане ап’янення чалавек неадэкватна ўспрымае рэчаіснасць і пазбаўляецца інстынкту самазахавання. Так і засынаюць з непатушанай цыгарэтай, ад якой спачатку загараюцца пасцельныя рэчы, а затым і іншая маёмасць.

Другі этап (15-21 лістапада) – арганізатары акцыі правядуць дні інфармавання ў працоўных калектывах, з 22 па 28 лістапада выратавальнікі наведаюць медыцынскія ўстановы. На працягу двух апошніх дзён бягучага месяца ў месцах масавага знаходжання людзей у звычайных прахожых правераць веды на тэму ўласнай бяспекі. Будуць прэзентаваны часопіс “Служба выратавання”, мабільны прыдатак “Дапамога побач”. Акрамя гэтага, для карыстальнікаў сацыяльных сетак будзе аб’яўлены інтэрнэт-розыгрыш на спецыяльны прыз ад МНС.

І. Скурат,
інспектар групы прапаганды
і ўзаемадзеяння
з грамадскасцю РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *