В СШ№2 г. Докшицы прошла зимняя эстафета (+фото)

img_4624Сёлетняя гарэза-зіма то раз-пораз кідаецца ў нас снежкамі і сыпле снегам, які тут жа растае ў хлюпанку пад нагамі, то трашчыць мінусавой тэмпературай уначы і распісвае мудрагелістымі ўзорамі аконнае шкло. Такая гульня даспадобы дзецям. Хлопчыкі і дзяўчынкі з здавальненнем будуюць снежныя крэпасці і напагатове трымаюць лыжы, санкі і канькі – невядома, якую гульню прапануе надвор’е заўтра?

[sciba leftsrc=»https://www.dokshitsy.by/wp-content/uploads/2016/12/img_4616.jpg» leftlabel=»» rightsrc=»https://www.dokshitsy.by/wp-content/uploads/2016/12/img_4617.jpg» rightlabel=»» mode=»horizontal» width=»»]

Вучань 6 “А” класа СШ № 2 г.Докшыцы Дзіма Квачонак, якога вы бачыце на здымку, вельмі любіць зіму. У свабодную хвілінку, калі гэтаму спрыяе надвор’е, імчыць на гарадскі стадыён, каб удосталь пахадзіць на лыжах.

Ухапіць зіму за хвост перад чарговай адлігай удалося і вучням 2 –11-х класаў СШ № 2 г. Докшыцы – у мінулую суботу на тэрыторыі ля школы прайшла вясёлая эстафета, падчас якой дзеці гулялі ў снежкі, каталі снежную бабу, спаборнічалі на лыжах.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

[nggallery id=145]

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *